Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вярнуліся з узнагародамі

14.05.2019

Чацвёрты год запар навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў раёна актыўна прымаюць удзел у адкрытым фестывалі-конкурсе для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Вясёлы Жужа”, які сёлета прайшоў на Гродзеншчыне ў Гальшанах.

Яго ўдзельнікамі сталі больш за 100 юных талентаў. Салісты, вакалісты, інструменталісты, а таксама навучэнцы аддзяленняў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўлялі шматлікія рэгіёны Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Нашы рабяты вярнуліся дамоў са шматлікімі ўзнагародамі. Прадстаўнікі Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў прывезлі 5 дыпломаў. У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” Дыплом лаўрэата I ступені атрымала Віялета Макоўская, лаўрэата II ступені – Кацярына Аўсіенка, Дыплом I ступені – у Аляксея Нехвядовіча. Усіх іх валодаць пэндзлікам вучыць В. М. Прыёмка. У “Інструментальным жанры” Дыпломам I ступені ўзнагароджаны Уладзіслаў Гусеў, які атрымлівае ўменні ігры на баяне ў А. Ф. Каранеўскага. У акардэаністкі Марыі Завацкай, што навучаецца ў В. А. Севярын, Дыплом лаўрэата II ступені.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў імя К. І. Паплаўскага таксама парадавалі сваіх настаўнікаў. Навучэнцы класа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымалі тры дыпломы: лаўрэата I ступені – Лізавета Дзярыба, лаўрэата II ступені – Міхаіл Гарушын і II ступені – Эмілія Карніцкая. Рабяты з фартэпіяннага аддзялення заваявалі чатыры дыпломы: лаўрэата I ступені – Яна Лукашык, лаўрэата III ступені – Ганна Карыцкая, I ступені – Леў Садоўскі і Кацярына Зух.

У скарбонку Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў сваю лепту ўнеслі і выхаванцы Дорскага філіяла. У жанры “Выяўленчае мастацтва” Дыпломы лаўрэата I ступені – у Софіі Афонінай, Кацярыны Кулік, Зарыны Шэўчык, Дыплом I ступені – у Валянціны Кулік. Дыпломы III ступені атрымалі Дар’я Пасека і Валянціна Кулік, якія прадэманстравалі журы выкананне музычных твораў на цымбалах.

Дастойныя ўзнагароды атрымалі і навучэнцы Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломы I ступені па выяўленчым мастацтве прывезлі Вольга Бедарава, Марыя Бакушава, Дар’я Ашэмкова, Ілья Купрэйчык, Дыпломы II ступені – Уладзіслаў Дубовік, Аляксандр Купрэйчык, Аліна Цімаховіч, Ірына Вашкевіч. Дзіяна Дробыш, якая вучыцца ігры на флейце, была ўзнагароджана Дыпломам II ступені. Ансамбль “Вясёлы настрой” гэтай установы адукацыі ў намінацыі “Інструментальныя ансамблі” стаў уладальнікам Дыплома лаўрэата III ступені, а ансамбль “Tutti-frutti” – Дыплома II ступені.