Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ракаў сабраў юных музыкантаў

14.05.2019

Нядаўна ў аграгарадку прайшоў чарговы фестываль-конкурс імя Міхала Грушвіцкага.

У чэрвені 2011 года ў Ракаве ўпершыню прагучалі творы стагоддзямі забытага і знікшага са старонак гісторыі кампазітара Міхала Грушвіцкага, нотныя выданні якога былі знойдзены ў архівах і бібліятэках Варшавы, Кракава, Вільні, Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Упершыню фестываль-конкурс імя М. Грушвіцкага быў арганізаваны ў Ракаве ў 2012 годзе. За час правядзення здабыў міжнародны статус і стаў адным з найбольш значных музычных спаборніцтваў для моладзі ў краіне.

Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел выканаўцы з Літвы, Кітая, Польшчы і Беларусі. На працягу двух дзён канкурсанты дэманстравалі свае выканальніцкае майстэрства і музычнасць. Адкрыла мерапрыемства канцэртным выступленнем прафесар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Віргінія Сурвілайце. Велічныя гукі аргана зачапілі самыя тонкія струны душы слухачоў. Натхніўшыся яе выкананнем, чацвёра юных канкурсантаў-арганістаў годна выступілі, даставіўшы масу задавальнення ўсім прысутным.

Фартэпіянная феерыя ахутала канцэртную залу Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Салісты, фартэпіянныя дуэты, змешаныя ансамблі сустрэліся на сцэне. Першы конкурсны дзень завяршыўся бліскучым выступленнем вядомага піяніста, лаўрэата самых прэстыжных міжнародных конкурсаў і старшыні журы VIII фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага, Кірыла Кедука.

Удзельнікі і госці фестывалю прысутнічалі і на майстар-класе члена журы, кампазітара, дырыжора, доктара мастацтвазнаўства і дацэнта музычнага ўніверсітэта Фрэдэрыка Шапэна Ігнацы Залеўскага з Польшчы.

Яркім завяршэннем музычнага свята стаў канцэрт лаўрэатаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Гран-пры аднагалосным рашэннем журы прысуджана Таццяне Герасімчык з Асіповічаў.

Прыемнымі сюрпрызамі для ўдзельнікаў фестывалю з’явіліся спецыяльныя прызы ад партнёраў. ТАА “Берын Арт Менеджмент” прадаставіла запрашэнні на канцэрт Дзяніса Мацуева, інтэрнэт-магазін музычных інструментаў “PIANO.BY” – сертыфікаты і падарункі; грамадскае аб’яднанне “Польска Мацеж Школьна на Беларусі” – узнагароды за выкананне твора С. Манюшкі і Ф. Шапэна.