Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Да абароны радзімы гатовы

14.05.2019

На базе гімназіі № 1 г. Валожына прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел малодшыя школьнікі з пяці навучальных устаноў.

Суддзёй-каардынатарам выступіў настаўнік фізічнай культуры А. Б. Балабан. У судзейскую камісію, якую ўзначаліў капітан У. В. Паноў, увайшлі ваеннаслужачыя тэрміновай службы.

Кожная з пяці каманд выйшла на пастраенне ў адпаведнай прыгожай форме. Наперадзе рабят чакалі сур’ёзныя выпрабаванні. На першым этапе неабходна было прадэманстраваць свае ўменні ў страявой падрыхтоўцы. Бездакорна ў гэтым спаборніцтве выступілі прадстаўнікі СШ № 2 г. Валожына. Прысутных уразіла выпраўка і сур’ёзнасць камандзіра дэсантнікаў з Ракаўскай СШ.

Атрады атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся выконваць заданні. Станцыі “Павуцінне” і “Снайпер” размясціліся прама ў спартыўнай зале, а “Багна”, “Гаць”, “Міннае поле”, “Міны расцяжкі”, “Дот” – на спартыўнай пляцоўцы каля будынка гімназіі. Добраму задорнаму настрою спрыяла цёплае сонечнае надвор’е. Малодшыя школьнікі радаваліся выпадку пабыць на свежым паветры. На станцыях “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”, “Сакрэтны пакет” у хлопчыкаў і дзяўчынак была магчымасць прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці. Удзельнікі “Зарнічкі” сур’ёзна падышлі да кожнага конкурсу. Рабяты стараліся дзейнічаць зладжана, падбадзёрвалі і падтрымлівалі адзін аднаго. На станцыі “Дот” не было роўных у кіданні дроцікаў у прадстаўнікоў Дорскага ВПК, а найбольш мін абясшкодзілі вучні Ракаўскай СШ. Гімназісты першымі па агульным часе аказаліся на фінішы.

Усе каманды годна прайшлі выпрабаванні і справіліся з заданнямі. У выніку атрад “Пілот” Пяршайскага ВПК атрымаў Дыплом за ўдзел, каманды “Паветрана-дэсантныя войскі” Ракаўскай СШ і “Войскі спецыяльнага прызначэння” Дорскага ВПК – Дыпломы III ступені, атрад “Марачкі” гімназіі № 1 г. Валожына – Дыплом II ступені. Лепшы вынік паказаў атрад “Пагранічнікі” з СШ № 2, яны і прадставяць наш раён на абласным этапе спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”.