Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне са Святам працы

28.04.2014

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

        Сардэчна віншуем вас са святам працы!

        Дзень Першамая даўно ўвайшоў у наша жыццё, сімвалізуючы радасць творчасці і самаадданай працы на карысць роднай зямлі. Міжнародная гісторыя гэтай традыцыі  адыходзіць у далёкае мінулае. Сёння Першамай  сімвалізуе пачатак вясны і нясе ў сабе значны  эмацыянальны зарад   абуджэння і адраджэння.

Свята працы згуртоўвае людзей розных прафессій, надае ўпэўненасць ва ўласных сілах і магчымасцях, прымушае рэальна ацаніць як свой асабісты, так і агульны ўклад у будаўніцтва мірнага жыцця на роднай зямлі.

        У гэты дзень мы славім ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, іх маладую змену, усіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт краіны.

       Спадзяёмся, што і наша сумесная дзейнасць дапаможа роднаму краю стаць яшчэ багацейшым і прыгажэйшым.

       Няхай у гэты святочны дзень нашы сэрцы і душы напоўняцца вясновым цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у саміх сябе і тых, хто побач з намі!

Жадаем вам моцнага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы  камітэт.

                                                                                 Раённы Савет дэпутатаў.