Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рухаецца на Міншчыну «ПОЛЫМЯ МІРУ»

21.05.2019

З 11 па 16 чэрвеня па тэрыторыі Мінскай вобласці пройдзе факельная эстафета агню «Полымя міру».

Старт запланаваны ў горадзе Салігорску. Адтуль факеланосцы накіруюцца ў Нясвіж, дзе наведаюць гарадскую Ратушу і Нясвіжскі замак. Затым – горад Барысаў і Лагойскі раён, дзе запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Пасля гэтага спартсмены пабываюць у Маладзечне і Заслаўі, завітаюць на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

16 чэрвеня пры ўдзеле прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» адбудзецца ўрачыстая перадача эстафеты гораду Мінску.