З 8 мая па 1 чэрвеня бягучага года будзе доўжыцца традыцыйны месячнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пад дэвізам “Год актыўнага валанцёрства”. Яго мэта – аказаць дабрачынную і гуманітарную дапамогу інвалідам, адзінокім састарэлым людзям, дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, сіротам і іншым падапечным Чырвонага Крыжа.Акрамя таго, падчас месячніка насельніцтва і валанцёры БТЧК будуць вучыцца аказваць першую дапамогу.Падчас месячніка арганізуюцца мерапрыемствы па зборы сродкаў ад насельніцтва і арганізацый розных форм уласнасці, дабрачынныя канцэрты. У грамадскіх месцах з’явяцца скарбонкі для ахвяравання грошай. Усе неабыякавыя людзі могуць ахвяраваць сродкі шляхам пералічэння на разліковы рахунак Мінскай абласной арганізацыі БТЧК: р/р 3015006443719 у аддзяленні 537 г. Мінск ААТ “Белінвестбанк”, код 739, УНП 100648873 з абавязковай паметкай “Месячнік Чырвонага Крыжа”. Акрамя таго, аб’яўлены конкурс апавяданняў “Мая гісторыя пра Чырвоны Крыж”. У ім могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Гісторыі неабходна адправіць на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметкай “На конкурс”. Пачатак прыёму конкурсных работ – 8 мая, 1 чэрвеня ён завяршыцца, а імёны пераможцаў будуць аб’яўлены 20 чэрвеня. Узнагароджанне запланавана на верасень бягучага года.


