Так называласяс вяточнае мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і, якое ладзілася на адкрытай пляцоўцы ў парку г.Валожына раённым Цэнтрам культуры сумесна з Цэнтрам дзіцячай творчасці.
Пачалося мерапрыемства шчырымі добрымі словамі вядучай (Алена Санюковіч), у тымліку і вершаванымі, і песняй “Бераг белых буслоў” у выкананнітрыо РЦК. Сардэчна павіншавала ўсіх СА святам дырэктар Валожынскага тэрытарычльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Фадзееўна Рай.
На свяце былі прадстаўлены сем’і Рыгора Мікалаевіча і Валянціны Францаўны Русакевічаў ,Эдурда Канстанцінавіча і Тамары Аляксандраўны Язерскіх. Валянціна Францаўнацёпла, шчара, замілавана рассказала вершавана і ў прозе пра сваю сям’ю. І калі старэйшыя мужчыны не змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве, то абедзьве нявесткі і чацвёра з пяці ўнукаў дружна падтрымалі матулю і бабулю. Гучалі пажаданні, кааб ва ўсіх сем’ях заўсёды быў добры настрой, каб над усімі нязгасна свяціла зорка Шчасця. А сямейны дуэт Язерскіх цёплыя віншвальныя словы ў адрас усіх сем’яў аздобіў такой прыгожай песняй “Дорогая моя! Дорогой!”, якую можна назваць іх візітоўкай.
Добры настрой дарылі ўсім прысутным салісты раённага Цэнтра культуры і ўдзельнікі ансамбля “Звонкія галасы” Цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Наталля Гаўрыс).


