Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вiртуозы ракеткi

19.05.2014
На абласных спаборніцтвах па настольным тэнісе, што прайшлі ў Барысаве, маладыя спартсмены Валожынскага раёна паказалі высокі ўзровень майстэрства. Турнір сабраў каманды з дзевяці раёнаў Міншчыны. У спрыце і віртуозным валоданні ракеткай спаборнічалі юнакі і дзяўчаты па 1996 год нараджэння і маладзей. Сняжана Ланько і Вікторыя Барахоўская, Максім Кербедзь і Васіль Трус – валожынскія аматары малога тэніса з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, трэніруе якіх Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў, занялі трэцяе месца ў камандным заліку. В. Барахоўская стала трэцяй і ў асабістых спаборніцтвах, яе таксама залічылі кандыдатам на рэспубліканскі этап турніру. У парных спаборніцтвах Вікторыя ў тандэме з барысаўскай дзяўчынай апынулася на другой прыступцы п’едэстала, а Васіль Трус з дзяржынскім юнаком – на трэцяй.