Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ноч музеяў…

19.05.2014
16 мая з 20 да 24 гадзін у раённым краязнаўчы ммузеі прайшла акцыя “Ноч музеяў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Штогод 18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята. У 1997 годзе ў першыню ў Берліне была праведзена акцыя падназвай “Ноч музеяў”. Сёлета да ўдзелу ў акцыі далучыўся і наш раённы краязнаўчы музей. Для наведвальнікаў адначасова ладзіліся тры выставы. Упершыню ў музеі дэманстравалася фотавыстава, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі нашага горада з самага пачатку 20-га стагоддзя. Адначасова з дэманстрацыяй выставы праходзіла касцюміраванае шоў насельніцтва тых нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі горада ў мінулым стагоддзі. Гучала жывая музыка, а жадаючыя паслухаць сапраўдны грамафон змаглі адчуць асалоду ад старадаўніх мелодый. Арт-кафэ дало магчымасць прыемна адпачыць і паразмаўляць за кубкам кавы ці гарбаты. Скончылася мерапрыемства апоўначы святочным феерверкам.