Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Празвінеў апошні званок для вучняў Ракаўскай сярэдняй школы

04.06.2019

Каб падтрымаць сваіх родных і падзяліць радасць гэтага дня, на лінейку прыйшлі бацькі, бабулі і дзядулі.

Наведалі падзею і ганаровыя госці – старшыня Ракаўскага пасялковага савета Аляксандр Антонавіч Мякінка, галоўны спецыяліст па вучэбнай рабоце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Алена Міхайлаўна Грыбоўская і начальнік метадычнага аддзела па арганізацыі навучання менеджараў адукацыі і дзяржслужачых Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Казіміраўна Адамовіч. Яны выступілі з добрымі прамовамі і шчырымі пажаданнямі.

Выпускнікі, а іх у гэтым годзе 39, выступілі са словамі падзякі ў адказ. Самай прыгожай і кранальнай часткай падзеі стаў вальс, што падрыхтавалі былыя адзінаццацікласнікі. Першакласнікі ў сваю чаргу таксама павіншавалі прысутных са святам вясёлым і задорным танцам.

Лепшых вучняў, якія паказалі высокія вынікі ў алімпіядах, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, узнагародзілі граматамі. Дзесяць чалавек атрымалі грашовыя прэміі ад Валожынскага райвыканкама. Памятныя прызы і падарункі актывістам школы ўручылі супрацоўнікі РАНС і РГА “Белая Русь”.

Пасля ўрачыстасці хлопчыкі і дзяўчынкі з пачатковых класаў адправіліся праходзіць квэст-гульню “Развітанне з Букваром”, а для старэйшых дзяцей была арганізавана экскурсія ў Мінск. Увечары аматары спорту сабраліся на таварыскую сустрэчу па валейболе.