Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Армія падарыла самадысцыпліну і ўменне разбірацца ў людзях –

04.06.2019

перакананы пагранічнік Раман НАХАЙ, які на днях закончыў тэрміновую службу і вярнуўся на малую радзіму, у вёску Капусціна.

“Як атрымаў павестку, так і рушыў у ваенкамат, – расказвае Раман пра часы сваёй мабілізацыі. А гэта было паўтара года таму. – Па размеркаванні трапіў у воінскую часць 1242 – пагранічная група ў Гомельскай вобласці. Мяжу з Украінай прадстаўляў сабой Днепр – неверагодна прыгожая, магутная рака з маляўнічымі краявідамі. Вось такім цесным яднаннем з прыродай і будуць звязаны ў мяне цёплыя ўспаміны пра армейскія будні”.

Служыць герой нашай міні-замалёўкі пайшоў пасля заканчэння Мінскага політэхнічнага каледжа. Па стане здароўя і фізічнай загартоўкі трапіў менавіта ў той род войск, дзе гэтыя якасці максімальна запатрабаваныя. “Да чаго павінен быць гатовы пагранічнік? Безумоўна, імгненна адрэагаваць на любую нестандартную сітуацыю, – разважае мой суразмоўца. – Пакуль служыў я, такіх выпадкаў у нашай групе не было. Тым не менш, трэба разумець, што любое парушэнне дзяржаўнай мяжы можа прывесці да непатрэбных рызык. Вось таму ў байцоў пагранічнай службы ў прыярытэтах – моцная самадысцыпліна і добрая фізпадрыхтоўка. Асабіста мне армія і падарыла такія якасці, а яшчэ навучыла быць адказным і ўмець разбірацца ў людзях”.

З малых гадоў да сёння Раман пранёс у сабе любоў да тэхнікі. Асабліва яму падабаюцца двухколавыя транспартныя сродкі з магутнымі рухавікамі. У самога да нядаўняга часу быў матацыкл Yamaha R6. Цяпер у планах набыць новы. І ніхто лепш за хлопца не ведае справядлівасць прыказкі: “Любіш ездзіць – любі і саначкі вазіць”. Уменне адрамантаваць любую паломку не павінна выклікаць нейкага “скрыпу” ў душы. Ды малады чалавек і сам не супраць такой работы. І мара ў яго ёсць – адкрыць уласны бізнес, звязаны з аўтасэрвісам. Да гонару Рамана, ён ішоў да спаўнення плана нават падчас службы: завочна паступіў у БДУІР на спецыяльнасць у галіне прамысловай электронікі, а таксама аўтасістэм. Зайздросная мэтанакіраванасць! Будзем спадзявацца, што ўсё задуманае ў яго збудзецца.

Будучым жа прызыўнікам, ды і ўвогуле ўсім юнакам Раман пажадаў ні ў якім разе не палохацца надуманых і “надзіманых” чутак пра армію, займацца сваім здароўем і не адступацца ад намечаных планаў.