Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Гарачыя сэрцы валанцёраў

16.06.2019

Вынікі месячніка Чырвонага Крыжа падвяла Валожынская раённая арганізацыя. Падчас яго ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я – удзельнік міжнароднага руху Чырвонага Крыжа” на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна прайшоў адзіны Дзень інфармавання. Старшыня раённай арганізацыі А. У. Трацэўская наглядна прадэманстравала разнапланавую дзейнасць аб’яднання. Яна расказала пра гісторыю, прынцыпы і мэты Чырвонага Крыжа. Супрацоўнікам цэнтра творчасці, якія прымаюць актыўны ўдзел у рабоце раённай арганізацыі, Антаніна Уладзіміраўна ўрачыста ўручыла новыя білеты валанцёраў.

З мэтай аказання падтрымкі выхаванцам сацыяльнага прытулку, шматдзетным сем'ям, сем'ям, што выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, на гарадскім рынку праведзена дабрачынная кампанія “Блага-дару” па зборы фінансавых і матэрыяльных сродкаў. Падчас акцыі валанцёры атрада “Добрае сэрца” Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя сабралі больш за 100 рублёў, 31 пару новага абутку, 89 адзінак адзення, 2 цацкі, 1 рукзак, 6 адзінак сродкаў гігіены, якія былі перададзены дзецям-сіротам з ліцэя і выхаванцам сацыяльнага прытулку. Індывідуальныя прадпрымальнікі аказалі сапраўды дзейсную дапамогу і фінансавую падтрымку для правядзення дабрачыннай акцыі. Асабліва хочацца адзначыць В. Я. Міхасенка, Т. І. Зянько, В. І. Сяржант, Т. К. Гуляеву, М. Г. Пагуда, З. П. Данько, А. Л. Пракапенка, Т. В. Горбач. 18 жыхароў Валожынскага раёна здалі ў Чырвоны Крыж 577 адзінак адзення, 36 пар абутку, 36 адзінак прадметаў ужытку. У ліку тых, хто атрымаў дапамогу, – пацыенты Пяршайскай бальніцы. Ім даставілі 450 адзінак адзення і 12 пар абутку. Адрасная дапамога выдзелена 27-і жыхарам Валожыншчыны. Паміж імі былі размеркаваны 438 адзінак адзення, 34 пары абутку, 36 адзінак пасцельных рэчаў, 9 цацак.

У рамках месячніка валанцёр раённай арганізацыі Т. В. Кулік-Панарад правяла інфасесію па міжнародным гуманітарным праве для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя.