Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Красуй, беларусь!»

05.07.2019

Так называлася абласное свята, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое прайшло вечарам 3 ліпеня ў Нясвіжы. Валожыншчыну прадставілі ветэраны працы, кіраўнікі, перадавікі вытворчасці, лепшыя работнікі і члены прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў. Узначаліў дэлегацыю старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.

Асноўныя мерапрыемствы разгарнуліся на стадыёне “Ураджай” у гарадскім парку. Вітаючы прысутных, старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў важкі ўклад Мінскай вобласці ў разгром фашызму: за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, больш за 80 ураджэнцаў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. “Сёння кожны з нас з асаблівай вастрынёй адчувае сувязь не толькі з гістарычным мінулым, але і з будучыняй, – падкрэсліў кіраўнік сталічнага рэгіёну. – Мы павінны зрабіць усё, каб яна была квітнеючай і шчаслівай, бо за гэта змагаліся нашы продкі. На жаль, ветэранаў засталося нямнога – гады бяруць сваё. І галоўная задача – зрабіць усё, каб яны жылі годна і як мага даўжэй, бо гэта наша гісторыя, гэта тыя людзі, якія ваявалі, а пасля аднаўлялі краіну”.

Святочную праграму прадоўжыла выступленне Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віктара Бабарыкіна. На свяце былі госці з Паднябеснай, якія падрыхтавалі свой музычны падарунак.

Шквалам авацый сустрэлі гледачы канцэрт кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Ігара Нікалаева. Кожны з прысутных змог таксама пачуць відэавіншаванне са святам ад жыхароў іншых абласцей краіны. Пасля ўсе разам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Спяваем гімн разам!» і атрымалі безліч хвалюючых станоўчых эмоцый ад захапляючага феерверка.