Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Х Міжнародны фестываль народнай творчасці «Александрыя збірае сяброў»

11.07.2019

6-7 ліпеня 2019 года пад час святкавання народнага свята “Купалле”, у аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці, на радзіме нашага Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі, адбыўся Х Міжнародны фестываль народнай творчасці “Александрыя збірае сяброў”.

Для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах ад Мінскай вобласці быў запрошаны і наш Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці.

23 удзельнікі ансамбля, пад кіраўніцтвам Елізаветы Пятроўскай, дастойна прадставілі народную традыцыйную культуру нашага раёна. За час фестывалю было праведзена 9 канцэртаў, якія адбываліся на розных пляцоўках.А таксама калектыў прадстаўляў Купалінку ад Мінскай вобласці ў конкурсе Купалінак і атрымаў 3 месца.

Галерея изображений