Паважаныя працаўнiкi аховы здароўя!
Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам.
Вялікай каштоўнасцю любой нацыі заўсёды было і застаецца здароўе грамадзян. І шмат у чым яно залежыць ад прафесіяналізму людзей у белых халатах, прызваных папярэджваць і лячыць хваробы, вяртаючы людзей да актыўнага жыцця. У самыя цяжкія хвіліны вы прыходзіце на дапамогу, праяўляючы высокі прафесіяналізм, чуласць і дабрыню.
Вялiкi дзякуй вам, паважаныя ўрачы, сярэднi i малодшы медперсанал, за спагаду i мiласэрднасць, за дапамогу хворым, пажылым людзям, у тым лiку ветэранам вайны i працы. Дзякуй за клопат аб нашых дзецях, ад здароўя якiх залежыць будучыня нашай краiны.
Напярэдадні свята прыміце самыя шчырыя пажаданні добрага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, далейшых прафесійных поспехаў!


