Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прафсаюзы – надзейны партнёр

12.07.2019

Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Валожынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Дэлегаты і ўдзельнікі пасяджэння сабраліся ў зале раённага Цэнтра культуры.

На адказнае мерапрыемства завіталі намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ксенія Шадзько, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Сяргей Крысенка, старшыня савета Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Адамовіч.

Распачала канферэнцыю старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Лоўчая. Яна зрабіла даклад аб праведзенай рабоце за 2014-2019 гады, дзе адзначыла, што галоўнымі задачамі дзейнасці арганізацыі з'яўляюцца паслядоўнае вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем, забеспячэнне бяспечных умоў працы, годнай заработнай платы, працоўных правоў і інтарэсаў членаў арганізацыі, умацаванне адзінства і аўтарытэту прафсаюза. Для падтрымання стабільнасці ў працоўных калектывах і вырашэння разнастайных задач адбываецца развіццё сацыяльнага партнёрства, у рамках якога адносіны паміж адміністрацыяй і прафсаюзам выбудоўваюцца на аснове ўзаемадзеяння бакоў, усе пытанні вырашаюцца шляхам канструктыўнага дыялогу і ў інтарэсах работнікаў. Адзіным эфектыўным інструментам для вырашэння сацыяльных праблем з’яўляецца калектыўны дагавор. Яго выкананне абавязковае і для наймальніка, і для прафкама.

Наталля Паўлаўна расказала, што члены прафсаюза актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх конкурсах і акцыях, выбарчых кампаніях, турыстычных злётах і мерапрыемствах па добраўпарадкаванні тэрыторый. Для іх арганізоўваюцца экскурсіі па раёне і за яго межамі. Актывізавалася спартыўная і фізкультурна-аздараўленчая работа. Вялікая ўвага з боку прафсаюзнай арганізацыі надаецца маладым спецыялістам і ветэранам працы. Да прафесійных свят работнікі культуры ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі. Для паўнавартаснага адпачынку і аздараўлення ім выдзяляюцца пуцёўкі ў здраўніцы прадпрыемстваў “Беларустурыст” і “Белпрафсаюзкурорт”.

З дакладам аб працы рэвізійнай камісіі да мікрафона паднялася старшыня – Ларыса Пачыкоўская. Таксама прысутныя праслухалі выступленні старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі раённага Цэнтра культуры Алены Санюковіч і інжынера гаспадарчай групы аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марыны Бярнацкай, якія больш падрабязна расказалі пра работу сваіх пярвічных арганізацый. Слова было прадастаўлена і начальніку аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама – Вікенцію Адамовічу. Ён адзначыў, што прафсаюзная арганізацыя – самы верны і адданы партнёр для наймальнікаў сферы культуры, і падзякаваў за супрацоўніцтва.

Старшыня мандатнай камісіі Андрэй Язерскі падвёў вынікі работы і прапанаваў работу прафсаюзнага камітэта прызнаць здавальняючай. З праектам справаздачна-выбарнай канферэнцыі выступіла старшыня рэдакцыйнай камісіі.

Па даручэнні прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры яе старшыня Сяргей Крысенка ўручыў Ганаровыя граматы за шматгадовую плённую працу старшыні раённай

арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталлі Лоўчай і бухгалтару Ірыне Сухадолец.

Пасля гэтага адбыліся выбары новага складу камітэта раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, рэвізійнай камісіі і яе старшыні, дэлегатаў на Мінскую гарадскую справаздачна-выбарную канферэнцыю, а таксама на справаздачную канферэнцыю Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На заканчэнні слова ўзяла старшыня савета Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская. Яна заўважыла, што раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму з’яўляецца адным з асноўных партнёраў па правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, падзякавала за садзейнічанне і павіншавала зноў абраных.