Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Два калектывы з Валожыншчыны атрымалі дыпломы на фестывалі фальклорнага мастацтва “Сугалоссе”

17.06.2014
8 чэрвенячарговы раз у аграгарадку Ананчыцына Салігоршчыне прайшоў адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Сугалоссе”. Ад Валожынскага раёна ў ім бралі ўдзел два калектывы з аграгарадка Ракаў: узорны фальклорны гурт “Вянок” (мастацкікі раўнік Лізавета Пятроўская) і гурток традыцыйнай беларускай музыкі (кіраўнік Алёна Мялешка). Усяго – 26 юных артыстаў. Цікавую і разнастайную праграму падрыхтаваў да свята фальклору узорны гурток “Вянок”. У той дзень у іх было не проста выступленне, а чарговае пацвярджэнне звання “ўзорны”. “Вянок” атрымаў таксама дыплом “За выдатнае майстэрства вядзення карагоду”. Нагадаем, што ў тую нядзелю якраз была Сёмуха. Адметная асаблівасць свята – вядзенне карагодаў. Дыплом “За лепшую інструментальную кампазіцыю” быў уручаны дэбютантам – інструментальнаму гурту Ракаўскага цэнтр анароднай творчасці. Журы фестывалю ўзначальваўз агадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Калацэй.