Дарагія ветэраны Вялікай Айчынная вайны,
жыхары і госці Валожыншчыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з Днём горада!
Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі - Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.
У гэты дзень мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам, якія ў гады ваеннага ліхалецця мужна адстаялі нашу свабоду і незалежнасць. Высокі гонар і адказнасць для людзей трэцяга тысячагоддзя – з'яўляцца наследнікамі перамогі і славы папярэдніх пакаленняў.
Найлепшы падарунак для нашых ветэранаў – гэта сённяшняя моцная і квітнеючая Беларусь, якая ствараецца штодзённай працай кожнага з нас. Менавіта ад нас залежыць, якой будзе будучыня нашай краіны і роднага краю.
Валожын вызвалены 5 ліпеня, таму свята горада мы таксама святкуем гэтымі днямі. Багатая гісторыя Валожыншчыны дазваляюць нам ганарыцца зямлёй, на якой мы жывем, любіць яе і зберагаць для нашчадкаў. Жыхары Валожыншчыны свята ўшаноўваюць набыткі старэйшых пакаленняў, праслаўляючы сваю Радзіму, свой родны горад стваральнай працай, гасціннасцю і дабразычлівасцю.
Дзякуй вам, дарагія валожынцы! Жадаем вам здароўя, дабрабыту, міру і цудоўнага святочнага настрою!


