Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Буднiбудатрадаў

15.07.2014

Буднi будатрадаў Не толькі добра адпачыць, але і зарабіць немалыя грошы могуць школьнікі і студэнты падчас летніх канікул. У нашым раёне сярод моладзі найболь шпапулярны студатрадаўскі рух. Раней студэнцкія атрады маглі працаваць толькі ў летні перыяд, але з мінулага года дазволена круглагадовая занятасць навучэнцаў. Сёлета ў 114 арганізацыях і на больш як 170 аб’ектах вобласці арганізавана праца студэнцкіх атрадаў па профілях: сельскагаспадарчы, будаўнічы, педагагічны, сэрвісны, экалагічны. Сярод шматлікіх працадаўцаў вобласці ёсць 5 арганізацый нашага раёна: ААТ “ПМК-188”, Валожынскае лясніцтва, РУП “Валожынскі жылкамунгас”, РБУ, райпо. Падрыхтаваны праект рашэння аблвыканкама, дзякуючы якому пералік папоўняць яшчэ 40 арганізацый і больш за 60 аб’ектаў для працы студэнцкіх атрадаў. У нашым раёне пералік дапоўнілі чатырма арганізацыямі: ААТ “Агра-Вішнеўскі”, КСУП “Сакаўшчына-Агра”, СВК “Пяршаі-2003” і ААТ “Лоск”. Часовай занятасцю на тэрыторыі вобласці з пачатку года па 1 чэрвеня ахоплена парадкам 2 тысяч чалавек. Было сфарміравана 52 атрады, у якіх працавала 789 чалавек, у тым ліку 729 непаўналетніх. Пераважна гэтаэ калагічныя атрады, якія працуюць у вясенні перыяд на лесапалігонах, атрады па добраўпарадкаванні, сельскагаспадарчыя і будаўнічыя атрады, якіяп рацуюць у вольны ад вучобы час на будаўніцтве жылых дамоў і аб’ектах сацыяльнага прызначэння, пераважна выконваючы падсобныя будаўнічыя работы. У нашым раёне з 1 па 19 чэрвеня 60 чалавек працавалі ў складзе 6 студэнцкіх атрадаў: будаўнічы на базе ААТ “ПМК-188”, экалагічны на базе Валожынскага лясгаса, сэрвісны ў райпо і тры сельскагаспадарчыя ў ААТ “Агра-Вішнеўскі”, КСУП “Сакаўшчына-Агра”, СВК “Пяршаі-2003”. На працягу ліпеня-жніўня плануецца стварыць яшчэ чатыры атрады, у якіх будуць працаваць каля 40 чалавек. Будуць арганізаваны экалагічны атрад на базе РУП “Валожынскіжылкамунгас”, будаўнічы ў ААТ “ПМК-188” і два сельскагаспадарчыя атрады ў СВК “Пяршаі-2003” і ААТ “Лоск”. Часовай занятасцю на тэрыторыі вобласці ў трэцім працоўным семестры плануецц аахапіць 30 тысяч чалавек, з іх у складзе студэнцкіх атрадаў – не менш за 5,5 тысяч навучэнцаў і студэнтаў. У нашым раёне плануецца працаўладкаваць 130 чалавек у складзе 9 студэнцкіхатрадаў. У параўнанні з мінулым годам лічба вырасла амаль у два разы (2013 год – 72 чалавекі). У раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця студатрадаўскага руху і індывідуальнага працаўладкавання навучэнцаў у вольны ад вучобы час. Асабісты ўклад моладзі ў будаўніцтва і добраўпарадкаванне важных для раёна аб’ектаў мае патрыятычную і выхаваўчую ролю.