Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Пазнай свой край”

21.07.2014

Пад такой назвай прайшла пазнавальная экскурсія па некаторых памятных мясцінах Валожыншчыны, арганізаваная па ініцыятыве стваральніка і першага рэжысёра Пяршайскага народнага тэатра, таленавітага паэта, краязнаўцы М.М.Ганчарыка і прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў . Ініцыятыву Мікалая Мікалаевіча горача падтрымалі яго сябры па пяру ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага Цэнтра культуры і былыя самадзейныя артысты тэатра, настаўнікі-пенсіянеры.

Экскурсія пачалася ў вёсцы Янушкавічы, дзе нераўнадушны да ўсяго, што адбывалася і адбываецца на роднай зямельцы чалавек Д. В. Шаўлоўская расказала пра жудасную трагедыю сваёй вёскі. Тут у вайну фашысты спалілі 76 чалавек, сярод якіх было 25 дзяцей. У жывых засталіся толькі 4 дзяўчынкі, і Данута Вікенцьеўна -- адна з іх.

У парку Перамогі в.Пяршаі ўсклалі кветкі да помніка гонар 226 мірных жыхароў Пяршайшчыны спаленых і забітых фашыстамі, а таксама нашым воінам, якія загінулі пры вызваленні гэтага куточка Валожынскай зямлі. У цэнтры вёскі М.М.Ганчарык коратка паведаў гісторыю паселішча, у тым ліку і ваенную. На тэрыторыі касцёла пакланіліся магіле ксянзоў-мучанікаў Германа і Ахілеса, якія загінулі, заступіўшыся за вяскоўцаў, задумёна пастаялі ля мемарыяльнай дошкі ў гонар піянеркі-гераіні Ядзі Трацэўскай, устаноўленай на сцяне Пяршайскай школы.

Далей шлях ляжаў міма дзіцячага санаторыя “Налібоцкая пушча” туды, дзе непадалёку ад ракі Іслач (каля в.Яцкава-Замосныя) у 1957 годзе ўстаноўлены абеліск воінам і партызанам, загінуўшым у барацьбе за незалежнасць нашай Радзімы. Па дарозе на Івянец М.М.Ганчырык распавядаў пра “партызанскую дарогу”, у гонар якой устаноўлены знак (пасёлак Першамайскі), пра партызанскую школу, якая дзейнічала ў гады вайны ва ўрочышчы Цыганы .

У г.п.Івянец маладыя і сталыя пазнавальнікі свайго краю наведаліся ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры, з зацікаўлена паслухалі расповяд эксурсавода пра гісторыю і сучаснасць гэтай мясціны, пра яе адметную традыцыйную культуру, захапляліся экспанатамі керамікі, ткацтва, разьбы па дрэву, якія з’яўляюцца сапраўдным нашым скарбам.На цэнтральнай плошчы пакланіліся ахвярам вайны ля помніка. Пазнаёміліся з велічубелага касцёла Св.Міхаіла (пабудаваны ў 1702 -1705гг.) і новай Свята-Еўфрасінненскай царквы, а таксама чырвонага касцёла Св.Аляксея , які ўзведзены на могілках, дзе,дарэчы, пахаваны забітыя фашыстамі Казімір і Люцыя Дзяржынскія… У чарговы раз жалем і болем напоўніліся сэрцы пры наведванні мемарыяльнага комплесу ў в.Доры, дзе пахавана 257 мірных жыхароў, у тым ліку 146 старых, жанчын і дзяцей, спаленых фашысцкімі карнікамі ў царкве і жылым доме.Іх памяць мы ўшанавалі кветкамі і вершамі рунеўцаў.

Вядома ж мы немаглі абмінуць і мясціны, звязаныя з імёнамі слаўных літаратурных дзеячаў. У Раманах былая настаўніца Марыя Уладзіміраўна Бобрык надзвычай цікава, ёмка і змястоўнарасказала пра дзіцячыя і школьныя гады беларускага празаіка Ядвігіна Ш., якому пашчасціла вучыцца ў школцы В.Дуніна-Марцінкевіча ў яго дачкі Камілы. Вядома ж, наведаліся і на Тупальскія могілкі, прыбралі магілу пачынальніка беларускай літаратуры, слыннага драматурга і паэта,паклалі яму кветкі. У яго Люцінцы, дзе Вінцэнт Іванавіч пражыў 44 гады і напісаў свае лепшыя творы,ля стэлы з яго барэльефам чыталі прысвечаныя яму вершы.

Экскурсія нікога не пакінула ранадушным. І сталыя людзі, і асабліва моладзь шчыра дзякавалі арганізатарам мерапрыемства за тое, што змаглі датыкнуцца сэрцам да Памяці, да гераізму землякоў, да спадчыны нашага краю. А колькі яшчэ такіх адметных, памятных куточкаў на Валожыншчыне, дзе мы проста абавязаны пабываць!