Ва ўсіх 27 установах адукацыі зроблены касметычны рамонт, на што зрасходавана 21690 рублёў пазабюджэтных сродкаў. На пяці аб’ектах адбыўся бягучы рамонт. Новы рэспектабельны выгляд набылі харчаблокі Выганіцкага дзіцячага сада і СШ № 1 г. Валожына, на іх рэканструкцыю пайшло 17770 рублёў і 27428 рублёў адпаведна. Звонку вельмі змяніўся Ракаўскі дзіцячы сад у Кіяўцы. Яркае прывабнае аблічча яму надалі гульнявая пляцоўка і плот. Таксама тут адрамантавалі санвузел. Агульная сума расходаў склала 20593 рублі. 55999 рублёў каштаваў рамонт калідора і санвузлоў у СШ № 2.
На тэрыторыі Гародзькаўскага ВПК паклалі тратуарную плітку, а ў Багданаўскім ВПК адрамантавалі ацяпляльную сістэму. У СШ № 1 г. Валожына і Гародзькаўскім ВПК устаноўлены кабінеты хіміі. Праведзены рамонт стаматалагічнага кабінета ў гімназіі № 1 райцэнтра, памяшканняў у дзіцячым доме сямейнага тыпу, кабінета дыягностыкі ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. 76 камер відэаназірання ўстаноўлены па перыметры пяці ўстаноў адукацыі.
Гатовы да работы і 15 школьных стадыёнаў. Набыты 162 адзінкі спартыўнага інвентару: мячы, маты, шахматы, лыжы, канькі. Цяпер забяспечанасць імі складае 85%. Таксама закуплены дзіцячая мэбля: 24 сталы і 48 крэслаў, 27 адзінак тэхналагічнага абсталявання і кухоннага інвентару (тры агароднінарэзкі, бульбачыстка, сталы, стэлажы, паліцы, два параканвектаматы, электракіпяцільнік, бойлер).
На пяці аб’ектах праведзены супрацьпажарныя мерапрыемствы: рамонт аўтаномнай пажарнай сігналізацыі, перазарадка 80 вогнетушыцеляў, устаноўлены 5 адзінак пажарных шафаў. Мантаж сістэмы абвяшчэння аб пажары зроблены ў Пяршайскім ВПК, Гародзькаўскім ВПК, Суднікаўскай сярэдняй школе.
У Суднікаўскай СШ, Сакаўшчынскім ВПК, яслях-садзе “Лесавічок” г. п. Івянец, яслях-садзе № 3 “Пралеска”, дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” адбыліся электрамантажныя работы. Ва ўсіх установах адукацыі прайшла паверка вытворчага і тэхналагічнага абсталявання.


