Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Талент! Творчасць! Майстэрства!»

17.09.2019

Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі ў ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Рэкламная інфармацыя на стэндах устаноў адукацыі Івянецкага рэгіёну, на сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, мерапрыемствы ў рамках Тыдня ставілі сваёй мэтай інфармаваць быцькоў і дзяцей пра асноўныя кірункі дзейнасці цэнтра, прыцягнуць вучняў да работы ў аб’яднаннях па інтарэсах і тым самым павысіць ролю і значнасць Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў сістэме адукацыі Валожынскага раёна.

Адкрыццё Тыдня дадатковай адукацыі адбылося ў творчай майстэрні. Звыш 150 дзяцей і бацькоў наведалі выставу “У свеце творчасці, фантазіі і натхнення”, прынялі ўдзел у майстар-класе “Гліняныя цуды”. Выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы, спартыўныя мерапрыемствы прайшлі на базах Івянецкай, Ракаўскай, Суднікаўскай СШ, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, Дорскага, Пяршайскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Сівіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Гэта дазволіла правесці запіс у аб’яднанні па інтарэсах больш за 400 чалавек. Прыярытэтнымі сталі аб’яднанні фізкультурна-спартыўнага профілю. Былі заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве і правядзенні заняткаў з установамі адукацыі.

5 верасня выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах “Гліняныя цуды” і “Лепка з гліны” ўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”, што адбыўся ў Салігорску. Ён праводзіўся для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па намінацыях: “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый”, “Арыгінальная ідэя і творчае рашэнне”. Вынік Івянецкага цэнтра творчасці ў гэтым конкурсе – 7 пераможцаў, работы якіх прымуць удзел у выставе Нацыянальнага цэнтра дзяцей і моладзі горада Мінска.

На базе Івянецкай СШ адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя закрыццю Тыдня. У аб’яднанні па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага профілю запісаліся больш за 200 чалавек.

Асабліва значным для цэнтра творчасці стаў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным закрыццю рэспубліканскага Тыдня дадатковай адукацыі, якое адбылося 6 верасня ў Клецку і Нясвіжы. Маштабнае свята аб’яднала гасцей з усіх рэгіёнаў краіны. Наша выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Івянецкія напевы” была размешчана на плошчы замка. Пад гукі сярэдневяковай музыкі каля замкавага маста гасцей сустракалі “Князі Радзівілы”, у двары замка працаваў анімацыйны кірмаш. Ініцыятывы па адраджэнні і захаванні культурна-гістарычнай спадчыны прайшлі пад назвай “Нашчадкi традыцый”, дзе івянецкая кераміка, створаная рукамі выхаванцаў, заняла пачэснае месца.

Талент, творчасць і майстэрства прыносяць свае плады… Да Тыдня дадатковай адукацыі калектыў цэнтра творчасці прыйшоў з добрымі вынікамі за мінулы навучальны год. 8 чэрвеня адбылося мерапрыемства па разглядзе дзейнасці студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Натхненне” і прысваенні ёй звання “ўзорная студыя”. Выхаванцамі цэнтра творчасці атрыманы 25 дыпломаў раённага, 19 абласнога, 2 рэспубліканскага і 2 міжнароднага ўзроўняў. 6 педагогаў дадатковай адукацыі ўзнагароджаны ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама за добрасумленную працу, прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна, выніковы ўдзел у творчых конкурсах.

Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дазволіў падвесці вынікі ў фарміраванні аб’яднанняў па інтарэсах у новым 2019/2020 навучальным годзе. Дадатковай адукацыяй ахоплены 480 чалавек, якія наведваюць 38 аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага, фізкультурна спартыўнага, культурна-забаўляльнага, гісторыка-краязнаўчага і тэхнічнага профіляў.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/7665-talent-tvorchasts-majsterstva#sigProId5f146204e3