Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Старасць дома не застане…

02.10.2019

З 20 па 22 верасня на спартыўна-аздараўленчай базе “Галактыка” ў ваколіцах Ракава прайшла ХІІІ спартакіяда сярод кіраўнікоў і членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці. Яна прысвячалася Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У спартакіядзе ўдзельнічалі 70 ветэранаў спорту з усіх раёнаў Міншчыны і горада Жодзіна. У кожнай камандзе былі па 3 удзельнікі. Наш раён выставіў дзве ветэранскія каманды. Спаборніцтвы вызначылі лепшых у сямі відах спорту.

Ветэраны спорту Валожыншчыны паказалі вышэйшы клас, яны былі прызёрамі ў большасці відаў праграмы. У спаборніцтвах за шашачнай дошкай другі вынік у Вячаслава Вітальевіча Косіка, ён жа заняў трэцяе месца ў шахматах. А Міхаіл Іванавіч Шыян у гэтым відзе праграмы стаў чацвёртым. Масавымі былі спаборніцтвы па більярдзе – 16 чалавек, М. І. Шыян паказаў пяты вынік, а Васіль Васільевіч Ажарэльеў – шосты. Васіль Васільевіч вызначыўся ў кіданні мяча ў карзіну, дзе заняў першае месца, паказаўшы дзесяць пападанняў з дзесяці. Таксама ён заняў трэцяе месца ў дартсе. А адзіная жанчына ў нашых камандах – Тамара Міхайлаўна Семяняга – заняла другое месца ў настольным тэнісе і дартсе і чацвёртае ў шашках. У спаборніцтвах па настольным тэнісе другім прызёрам стаў Аляксей Уладзіміравіч Лях, а Іосіф Карлавіч Сухавецкі замкнуў шасцёрку прызёраў. У кулявой стральбе лепшы вынік паказаў М. І. Шыян, а І. К. Сухавецкі стаў бронзавым прызёрам.

Пераможцы ў асобных відах спаборніцтваў узнагароджаны грашовымі прызамі ад Галоўнага ўпраўлення па фізічнай культуры і спорце Мінскага аблвыканкама. Прызёрам уручылі прызы і медалі ад ветэранскай арганізацыі вобласці. На спартакіядзе прысутнічалі Алімпійскі чэмпіён па веласпорце Уладзімір Камінскі і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па фізічнай культуры і спорце аблвыканкама Міхаіл Шыпараў.

Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў Мікалай Рабцаў, які ўзначальвае ветэранскую арганізацыю раёна. У склад судзейскай брыгады ўваходзілі таксама работнікі фізкультуры і спорту раёна: Ганна Хількевіч, Аксана Гладчанка, Вольга Качалка, Вера Каваленка, Аляксандр Кавяза, Дзмітрый Булакевіч і Анатоль Шумчык. Удзельнікі адзначылі, што судзейства было арганізавана на высокім узроўні.