Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На Валожынскай сцэне – «Дразды»

02.10.2019

Па-сяброўску шчыра і адкрыта прайшоў на мінулым тыдні канцэрт групы “Дразды”. Гурт карыстаецца асаблівай папулярнасцю на Валожыншчыне, бо гэта малая радзіма яго саліста і лідара Віталя Карпанава.

Завадныя, дасціпныя, часам прыкольныя хіты групы айчыннай эстрады прыйшліся ўсім даспадобы. Падкуплялі простасць і непасрэднасць артыстаў. Паміж музычнымі нумарамі, якіх дарэчы было каля дваццаці, Віталь прадстаўляў музыкантаў, расказваў выдуманыя праўдзівыя гісторыі, жартаваў і адказваў на пісьмовыя пытанні.

“Дразды” вынеслі на суд гледачоў хіты “Увезу в деревню”, “Не танцую”, “Кеды полукеды”, “Три рубля” і інш. А таксама новыя песні. Вялікае месца ў выступленні было адведзена тэме малой радзімы. Асабліва кранальна гучалі творы на беларускай мове, такія як “Вёска”, “Каханая дзяўчына”. Гледачы, а гэта больш за дзвесце пятнаццаць чалавек, дружна падпявалі і актыўна ўдзельнічалі ў размове. Малыя танцавалі, беручы прыклад з артыстаў. Адметна, што свой рэпертуар і музыку да яго Віталь Карпанаў складае сам. Яго вясёлыя песні і асабістая харызма прыцягваюць і заварожваюць. Маладому чалавеку вельмі прыемна было бачыць на выступленні дарагіх бацькоў, якія жывуць у Сівіцы. Удзячны сын уручыў букет маці. Валожынцы ж адчулі гонар за тое, што наша зямля ўзгадавала таленавітага артыста.

http://psl.by