Сталi студэнтамi
медалісты 2013-2014 навучальнага года
Антон ЛУШЧЫЦКІ – на лячэбны факультэт Беларускага дзяржаўнаг амедыцынскага ўніверсітэта;
Міхаіл САВІЦКІ – на факультэт радыётэхнікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
Марыя ПРАКОПЧЫК – на інжынерна-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
Аляксандр ЧАРНЫШОЎ – на факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Кацярына ЯБЛОНСКАЯ – на факультэтфінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Вікторыя ЖАБОРТ – на ўлікова-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Віялета ЛЕЎЧЫК – на эканамічны факультэт Беларуска гадзяржаўнага ўніверсітэта;
Ганна БУКЛІС – на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Алеся РУСІНОВІЧ – на факультэт дзяржаўнага кіравання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Ганна БАЛБАЧАН – на фармацэўтычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
Настасся БАРАНОЎСКАЯ – на падрыхтоўчы факультэт Мінскага дзяржаўна гамедыцынскага ўніверсітэта;
Кацярына МАКАСЬ – на факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Сяргей ПАПЛАЎСКІ – на лесагаспадарчы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
Марыя РУДАЯ – на факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Алена ЯНОВІЧ – у вышэйшую школу турызму Беларускага дяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
ВасілісаПАЎЛОЎСКАЯ – на стаматалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Усяго ж у раёне з 219 сёлетніх выпускнікоў адзінаццатых класса ўагульнаадукацыйных сярэдніх школ у ВНУ паступіла 98 юнакоў і дзяўчат, у сярэднія навучальныя ўстановы – 92.
Сустрэча на старце
27 жніўня ў Валожыне прайшла традыцыйная педагагічная канферэнцыя. Настаўнікі з усіх школ раёна, а таксама тыя, хто сёлета ўпершыню ўвойдзе ў клас у якасці педагога ці выхавальніка, сабраліся ў кінатэатры “Юнацтва”.
За гадзіну да пачатку мерапрыемства залы дзіцячай і цэнтральнай бібліятэк былі ўпрыгожаны разнастайнымі выставамі і стэндамі, знаёмства з якімі давала ўяўленне абд асягненнях і поспехах устаноў адукацыі і сведчыла, наколькі шырокае кола інтарэсаў дзяцей і як гэтыя захапленні развіваюцца, дзякуючы творчай нястомнасці настаўнікаў. Тут жа працавалі і тэматычныя пляцоўкі.
Звітальным словам звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч. 8 лепшых работнікаў адукацыі атрымалі з яго рук падзякі, ганаровыя граматы і ўзнагароды за выніковую работу па падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
На працягу ўсяго мерапрыемства на сцэну падымаліся тыя, чый уклад у справу выхавання і навучання маладога пакалення вызначаецца творчым падыходам і высокімі вынікамі. Таму не адзін раз гучалі апладысменты ў адрас дырэктара СШ № 2 Валожына Ларысы Вікенцьеўны Петрашкевіч, дырэктара Гародзькаўскай школы Таццяны Іосіфаўны Чабай, дырэктара Пяршайскай СШ Святланы Леанідаўны Ламакі, дырэктара Вішнеўскай школы Алы Віктараўны Клімковай, дырэктара Валожынскага Цэнтра дзіцячай творчасці Кацярыны Валер’еўны Кароль.
На завяршэнне жнівеньскай канферэнцыі работнікамі культуры раёна быў падрыхтаваны святочны канцэрт. Дарэчы, аркестр народных інструментаў настаўнікаў Валожынскай дзіцячай музычнай школы ў той дзень першым пабываў на сцэне, дзе выступаў амаль гадзіну. Да педагагічнага працэсу гэты калектыў таксама мае непасрэднае дачыненне: 1-га верасня да іх таксама прыйдуць вучыцц адзеці…


