Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З месца падзеі. Восемдзесят гадоў на варце закона

04.11.2019

Урачыстасці з нагоды юбілею валожынскай міліцыі прайшлі ў райцэнтры ў суботу. Яшчэ з раніцы насупраць кінатэатра “Юнацтва” размясцілася выстава матарызаванай тэхнікі. Пазнаёміцца з аўтамабілямі, што складалі тэхнічны арсенал савецкаіх праваахоўнікаў асабліва цікава было юным гараджанам. Пад святочнае мерапрыемства задзейнічалі і пляцоўкі кінатэатра “Юнацтва”. У файе прысутных знаёмілі са спецыяльнымі сродкамі падраздзялення АМАП УУС Мінаблвыканкама. Тут жа праз фота-папуры прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з буднямі РАУС. Работы народных майстроў і кандытарскія вырабы, прадстаўленыя райспажыўтаварыствам, стваралі святочны настрой. У глядзельнай зале прысутнічалі не толькі дзеючыя міліцыянеры, але і ветэраны службы. Сваіх мужоў прыйшлі падтрымаць жонкі, завіталі і ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч, кіраўнікі сілавых структур Валожыншчыны. Пачалося пасяджэнне з прагляду відэафільма, створанага спецыяльна да важкага юбілею. Сапраўдным упрыгажэннем свята стала выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь аркестрам унутраных войск МУС. Права першым павіншаваць прысутных было прадастаўлена намесніку начальніка УУС Мінаблвыканкама – начальніку міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўніку міліцыі Віталію Казлову. Віталій Анатольевіч, згодна з загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, уручыў нагрудны знак “За выдатную службу” Леаніду Гілю і “Выдатнік міліцы – Паўлу Супруну. Юбілейны медаль “100 гадоў міліцыі Беларусі” атрымалі Аляксандр Лукашанец, Аляксандр Голуб. Ганаровай граматы УУС Мінаблвыканкама ўдастоены Арцём Гульба, граматы УУС Мінаблвыканкама – Аляксандр Ерахавец. Аб’яўлены падзякі Юрыю Касперчуку і Ніне Болвах. Уладальнікамі нагруднага знака “80 гадоў УУС Мінаблвыканкама” сталі Уладзімір Шукевіч і Уладзімір Рэут, юбілейнага медаля “80 гадоў Мінскай абласной міліцыі” – Аляксандр Акушка, Аляксандр Кажэка, Аляксандр Бібік. Маці Уладзіслава Пупы Юліі Уладзіміраўне і бабулі Мацвея Капусты Лідзіі Фёдараўне ўручаны лісты з падзякай начальніка УУС. З’яўленне на сцэне наступнага госця выклікала ў зале шквал апладысментаў. І не дзіва – начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі – былы кіраўнік Валожынскага РАУС. Вадзім Іванавіч у вітальнай прамове адзначыў: Валожыншчына і яе міліцэйскі калектыў – заўсёды ў яго сэрцы. З рук генерал-маёра нагрудны знак РАУС “За адзнаку” атрымалі ветэраны РАУС Таццяна Каваленка, Дзмітрый Іваноўскі, Ігар Шакун,0 Артур Махмудаў, Юрый Барадака. Кіраўнік раёна Яўгеній Круковіч далучыўся да віншаванняў высокіх службовых асоб у міліцэйскай форме і ад сябе асабіста, ад імя жыхароў Валожыншчыны выказаў падзяку людзям, якія літаральня днём і ноччу сцерагуць спакой грамадзян. Яўгеній Міхайлавіч таксама выканаў пачэсную місію і ўручыў Ганаровыя граматы Валожынскага райвыканкама Валерыю Жуку, Таццяне Цаюн, Падзякі старшыні Валожынскага райвыканкама –Вадзіму Пасеку, Дзмітрыю Пачыкоўскаму. Святочнае мерапрыемства ў гонар 80-гадовага юбілея ўключыла ў сябе і шчымлівы момант, калі прысутныя хвілінай маўчання аддалі даніну павагі таварышам, якія ў розныя гады загінулі пры выкананні службовага абавязку. У гонар тых, хто не пашкадаваў жыцця дзеля панавання закона над злачыннасцю, прагучала песня “За того парня”. Мноства цудоўных канцэртных нумароў юбілярам падарылі гурт “Сваякі”, Таццяна Рыснік, Юлія Мякінка, Аляксандр Бруй, наш зямляк Аляксандр Сабалеўскі, харэаграфічны калектыў “Непаседы”, зорка беларускай эстрады Аляксей Хлястоў. Пасля завяршэння ўрачыстасці госці, дзеючыя міліцыянеры і ветэраны службы накіраваліся да будынка РАУС, адбылося ўскладанне кветак да памятнай дошкі ў гонар загінуўшых супрацоўнікаў. У адным з памяшканняў РАУС адбылося адкрыццё музея аддзела. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі Віталій Казлоў і Вадзім Сіняўскі. Невялікі экскурс па экспазіцыі правяла дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Лоўчая. За кожным з экспанатаў, прадсталеных тут, – лёсы людзей і цэлага раёна. Вядома, што і асобы, і падзеі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх. У гэтым сэнсе арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб пра стварэнне і станаўленне валожынскай міліцыі маладое пакаленне не забывала ніколі. Безумоўна музей з цягам часу будзе пашырацца. Яго фонд папоўніўся нават ў дзень юбілея – падарункамі шаноўных гасцей. Ветэраны аддзела таксама ўручылі начальніку РАУС Дзмітрыю Вяроўчыку карціну, на адваротным баку, якой пакінулі свае подпісы. Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара