Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Уліліся ў працу сілы маладыя

26.09.2014

Па шматгадовай добрай традыцыі прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама чарговы раз прывіталі маладое папаўненне працоўных калектываў Валожыншчыны. Сустрэча, на якую запрасілі ўсіх, хто сёлета скончыў вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы і прыбыў на працу ва ўстановы адукацыі, аховы здароўя, культуры, на прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нашага краю, прайшла ў актавай зале раённага выканаўчага камітэта. Сёлета на нашай зямлі пачаўся шлях у прафесію для 146 нядаўніх студэнтаў і 33 былых навучэнцаў Валожынскага сельгасліцэя. Адметнасцю сёлетняга мерапрыемства была ў тым, што на сустрэчу завітаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра. Выступілі перад маладымі спецыялістамі таксама кіраўнікі службаў і ведамстваў. Завяршыў сустрэчу старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Глінскі, які пажадаў папаўненню працоўных калектываў Валожыншчыны цвёрда, упэўнена ўстаць на ногі на нашай гасціннай зямлі.