1 кастрычніка Беларусь святкуе Міжнародны Дзень пажылых людзей. Бібліятэкі Валожынскай ЦБС актыўна ўключаюцца у святкаванне: у Валожынскай ЦРБ пройдзе вечар у рамках Клуба “Міласэрнасць” “Восень жыцця – квецень мудрасці”, Івянецкая гапрасялковая бібліятэка запрашае жыхароў на Вечар дабрыні “Каб старасць у радасць”. У Пяршайскай і Адамоўскай сельскіх бібліятэках пройдуць хатнія сустрэчы, а ў Сугваздаўскай СБ – сустрэча з сацыяльным работнікам. На свае мерапрыемства запрашаюць таксама Манькаўшчынская, Забрэзская, Суднікаўская, Ракаўская і Бабровіцкая сельскія бібліятэкі.


