Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Галоўная задача газеты – будзіць цікавасць чытачоў

25.11.2019

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбыўся рэспубліканскі семінар пад назвай «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку».

Заставацца запатрабаванымі ў папяровым выглядзе і актыўна асвойваць навінавы сегмент інтэрнэту, прыцягваць аўдыторыю ў сацыяльных сетках, прасоўваць свой прадукт на розных медыяпляцоўках і рабіць яго прыбытковым – вось асноўныя з шэрагу задач, якія сёння стаяць перад рэгіянальнай прэсай. У час семінара былі абмеркаваны канкрэтныя шляхі іх рэалізацыі.

У семінары ўдзельнічалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, яго намеснік Павел Лёгкі, намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Таццяна Хмель, дэкан факультэта журналістыкі БДУ Вольга Самусевіч, старшыя выкладчыкі Дзмітрый Сіняўскі, Дзмітрый Нікановіч і дацэнт кафедры медыялогіі вэб-журналістыкі Аляксандр Градзюшка. Таксама на форум былі запрошаны намеснікі старшынь райвыканкамаў і начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ад Валожыншчыны ў Вялікі Камень прыехалі Ігар Шакун і Вікенцій Адамовіч.

У час пленарнага пасяджэння расказвалася аб рабоце, якая праводзіцца дзяржаўнымі органамі па развіцці інфармацыйных рэсурсаў. Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што рэгіянальным СМІ востра не хапае аналітыкі і праблемных матэрыялаў. Ён рэкамендаваў журналістам актыўна наладжваць зваротную сувязь з чытачамі.

Вольга Самусевіч падзялілася сваімі поглядамі на тое, як наладзіць узаемадзеянне органаў улады і журфака пры падрыхтоўцы кадраў для сродкаў масавай інфармацыі.

Падчас работы дыскусійнай пляцоўкі «Менеджмент і медыямаркетынг рэгіянальных СМІ» перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ і кампаніі «Яндэкс».

Першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Павел Лёгкі заклікаў рэгіянальных журналістаў займацца актыўным і эфектыўным прасоўваннем інфармацыйнага прадукту. А вось як гэта рабіць правільна і прыбыткова, расказалі прадстаўнік кампаніі «Яндэкс» у Беларусі Яўген Лашкевіч і дацэнт кафедры медыялогіі вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Аляксандр Градзюшка.

Былі абмеркаваны і сучасныя тэхналогіі дызайну і вёрсткі газет. Пасля аналізу «знешнасці» раёнак удзельнікі форуму атрымалі рэкамендацыі па яе паляпшэнні.

Увага журналістаў акцэнтавалася і на ўдасканаленні кантэнту рэгіянальных газет. Агульная бяда ўсіх раённых выданняў – штампы ў загалоўках і тэкстах матэрыялаў. Ад іх неабходна пазбаўляцца як мага хутчэй.

Рэкамендацыі, атрыманыя падчас работы дыскусійнай пляцоўкі, дапамогуць рэгіянальным СМІ заставацца запатрабаванымі ў шырокага кола аўдыторыі.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

http://psl.by