Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прафсаюзнаму руху аграпрамысловага комплексу – быць!

25.11.2019

Прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Усяго на ўліку ў райарганізацыі знаходзяцца 2820 членаў прафсаюза. 54 з іх дэлегаваны на канферэнцыю. З улікам тых, хто па аб’ектыўных прычынах не змог прыехаць у райцэнтр, і тым, што старшыня РК і старшыня рэвізійнай камісіі з’яўляюцца дэлегатамі па пасадзе, у зале РЦК прысутнічаў 51 чалавек.

З дакладам аб дзейнасці раённага камітэта ў перыяд са снежня 2014 года па лістапад 2019 года выступіў старшыня Віктар Гідлеўскі. Ім адзначалася, што Валожынскім райкамам абслугоўваюцца 20 пярвічных арганізацый, з іх 10 – сельскагаспадарчых, 1 – будаўнічая, 3 – абслугоўваючыя, 2 – перапрацоўчыя, 2 – навучальныя ўстановы, 1 – ТАА (прыватнай формы ўласнасці) і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. У выніку рэфармавання і ліквідацыі за справаздачны перыяд колькасць арганізацый зменшылася, але ў той жа час была створана новая – КСУП “Валожынскае”. Пры гэтым працэнтны ахоп работнікаў прафсаюзнай дзейнасцю застаецца па-ранейшаму на ўзроўні 97,4%. Галоўная задача на дадзеным этапе: матывацыя да прафсаюзнага членства, стварэнне новых пярвічак. Віктар Станіслававіч паведаміў, што на працягу пяці гадоў райкам сачыў за выкананнем калектыўных дагавораў. У працэсе работы прафсаюзныя лідары дабіваліся ўнясення ў дакументы палажэнняў, якія тычацца росту зарплаты, паляпшэння ўмоў працы, сацыяльнай абароненасці работнікаў, стварэння спрыяльных умоў для работы прафсаюзных камітэтаў. У дакладзе надавалася ўвага дзейнасці грамадскіх інспектараў па ахове працы, правядзенню штогадовых спаборніцтваў па перыядах і асноўных відах сельгасработ, узнагароджванню лепшых працаўнікоў, арганізацыі конкурсаў, спаборніцтваў, акцый. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі таксама справаздачу старшыні рэвізійнай камісіі Марыны Майсевіч. Канструктыўныя заўвагі і прапановы падчас абмеркавання даклада прагучалі ад Таццяны Шумскай (ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”), Вольгі Чыжэўскай (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”) і Наталлі Грыб (ААТ “Багданаўскае”).

У рабоце раённага форуму прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта Пётр Окунеў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская. Шаноўныя госці падкрэслілі: каб прафсаюзны рух на Беларусі працягваўся, яго лідарам і актывістам неабходна не збаўляць тэмпаў работы з улікам патрабаванняў сучаснасці і практычнымі справамі пацвярджаць клопат аб кожным працаўніку.

На канферэнцыі былі разгледжаны яшчэ некалькі пытанняў. Сярод іх – выбары новага старшыні райкама. Падчас працэдуры выбараў прысутныя аддалі галасы за В. С. Гідлеўскага, таму шматгадовы лідар прафсаюзнага руху ў чарговы раз прыняў віншаванні з нагоды перавыбрання на адказную пасаду. Сфарміраваны таксама новыя кіруючыя органы райкама, абраны дэлегаты на абласную канферэнцыю, прадстаўніцтва ў абкам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара

http://psl.by