Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Бярэзіна - 2019”

26.11.2019

24 лістапада  супрацоўнікі ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенціем Мікалаевічам Адамовічам наведалі  міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Бярэзіна - 2019” у Барысаве.

 

Фестываль - рэканструкцыя памятных мерапрыемстваў, прысвечаных пераправе Вялікай арміі Напалеона праз Бярэзіну ў 1812 годзе. Самым відовішчным і масавым стаў бой войскаў расійскага і французскага войскаў на Брылёўскім полі пад Барысавам. Бітва на Бярэзіне фактычна стала апошняй у расійскай кампаніі Напалеона. Больш Францыя не ваявала. З таго часу прайшло 207 гадоў. Але нават і сёння, калі кажуць пра вайну 1812 года, у першую чаргу ўспамінаюць фінальныя падзеі - пераправу цераз Бярэзіну.
Традыцыйна кожны год у Беларусі ўспамінаюць тых, хто загінуў незалежна ад таго, у якіх мундзірах яны змагаліся. Бо сёння гэта ўжо не тыя падзеі, якія раз'ядноўваюць, а наадварот - аб'ядноўваюць нацыі. Рэканструкцыя як напамін: вайна павінна заставацца на старонках падручнікаў і не выходзіць у рэальнасць.