Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Залаты шлягер”

22.10.2014

19 кастрычніка 2014 года на базе раённага Цэнтра культуры адбыўся традыцыйны раённы фестываль эстраднай песні мінулых гадоў “Залаты шлягер”.У ім прынялі ўдзел 21 выканаўца. Па склаўшайся традыцыі фестываль адкрыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч..

Вядомыя, папулярныя песні 60-80 гадоў на працягу паўтары гадзін гучалі ў выкананні артыстаў -аматараў устаноў культуры раёна. Гледачы, гаражане і воіны мясцовай часці, змаглі пачуць як ужо вядомых выканаўцаў, так і дэбютантаў фестывалю. Яны шчыра дарылі свае апладысменты і кветкі сваім любімцам. Сярод іх: салісты РЦК Валянціна Далгова, Аляксандр Шаўчэнка, Таццяна Рыснік, Аляксандр Рцішчаў, Аляксандра Рэут, Ірына Зянько і іншыя. Вядомыя песні з рэпертуара вядучых артыстаў савецкай эстрады Міхаіла Баярскага, Алы Пугачовай, Сафіі Ратару, Ганны Герман гучалі ў інтэрпрэтацыі нашых удзельнікаў. Весела, з задорам спявала ўдзельніца клуба пажылых людзей “Верас” Аляксандра Журкевіч, лірычна з душой - Ліліія Саевіч і Антон Таўгень. Цікавы нумар атрымаўся ў выкананні Кацярыны і Алесі Бартош з Гародзькаўскага сельскага клуба . Дзяўчаты праспявалі песню “Іоанэ” з рэпертуару Сафіі Ратару на малдаўскай мове.

Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом на памяць, а завяршыўся фестываль традыцыйнай песней “Песня остаётся с человеком” у выкананні Аляксандра Шаўчэнкі і ўсіх удзельнікаў. З добрым настроем пакідалі гледачы Дом культуры.