Віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Прафесійнае свята - гэта радасны і святочны дзень для працаўнікоў галіны, гэта дзень, калі падводзяцца вынікі, ацэньваецца ўсё тое, што было зроблена, вызначаюцца планы на будучыню.
Сёння перад працаўнікамі аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі стаяць сур'ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленню сферы паслуг, развіццю рэсурсазберагальных тэхналогій. Усё дасягнутае вамі – гэта вынік нялёгкай, але мэтанакіраванай работы вашых дружных і згуртаваных калектываў. Паспяховая, эфектыўная і рытмічная праца вашых прадпрыемстваў займае важнае месца ў гаспадарчым і сацыяльна-эканамічным жыцці раёна.
Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы выказваем напярэдадні свята ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену і заслужылі вялікую пашану і прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.
Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем шчасця і здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, атмасферы ўзаемаразумення, узаемапавагі з усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


