Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На раённы этап рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” прадставілі работы 9 устаноў адукацыі

14.01.2020

На раённы этап рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” прадставілі работы 9 устаноў адукацыі: два цэнтры творчасці, тры гарадскія ўстановы і Яршэвіцкі, Пяршайскі, Гародзькаўскі і Багданаўскі ВПК. Журы адзначыла новыя творчыя метады і прыёмы, дызайнерскія рашэнні ў стварэнні навагодніх упрыгажэнняў, тэхнічныя прыёмы.

У намінацыі “Дызайн-ёлка” першае месца прысуджана Мілане Рэут (аб’яднанне “Юны афарміцель” гімназіі № 1, кіраўнік Н. Н. Яблонская), Паліне Лявіцкай (аб’яднанне “Масцярок” Гародзькаўскага ВПК, кіраўнік М. І. Астроўская), Аліне Зайлянковай, Аляксею Рындзевічу (“Дзейнасць у вольны час”), Рыгору Грынкевічу (“Вясёлка талентаў”).

У намінацыі “Калядная кампазіцыя” адзначаны работы Франца Пупы (творчая майстэрня “Другое жыццё” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна, педагог дадатковай адукацыі І. С. Жытарук), Мікіты Луцкага і Віктара Кулбакі (аб’яднанне “Творым рукамі” Яршэвіцкага ВПК, кіраўнік

К. А. Вайткевіч), Дзіяны Протас (“Дзейнасць у вольны час”) і Сяргея і Паўла Рагялёў (“Вясёлка талентаў”).

У намінацыі “Сімвал года” перамог Данііл Рабчанкаў (“Драўляныя цуды” СШ № 1, А. Г. Цяшкевіч). У намінацыі “Святочныя ўпрыгажэнні” лепшай прызнана работа Настассі Скрыпкі, якая займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Гліняныя цуды” пад кіраўніцтвам В. Л. Скрыпкі.

Нельга не адзначыць, што за кожнай з работ стаіць карпатлівая праца педагога і яго вучня. І штогод трэба прадставіць нешта новае, каб уразіць патрабавальнае журы. Атрымліваецца, што педагогу неабходна не толькі не паўтарыцца, але як бы і перасягнулі самога сябе. Прыемна, што ў нашым раёне шмат таленавітых людзей, якія не стаяць на месцы, а шукаюць новыя формы і тэхналогіі, асвойваюць новыя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, каб потым навучыць выхаванцаў. Сярод прызёраў і пераможцаў вучні ад 9 гадоў да 16-і. Бачна, што некаторыя наведваюць не адно аб’яднанне, праяўляюць свае здольнасці ў розных кірунках. Варта тут сказаць і пра пераемнасць пакаленняў: калі бацькі перадаюць уменні дзецям, а гэта бачна па аднолькавых прозвішчах кіраўнікоў творчых аб’яднанняў і іх падапечных. Аднак, між тым, ёсць школы, якія не прынялі ўдзел ні ў адным з названых конкурсаў, і тут таксама ёсць пытанні…