Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З ТВОРЧАСЦЮ ПА ЖЫЦЦІ ВЕСЯЛЕЙ ІСЦІ

14.01.2020

У апошнія месяцы года традыцыйна ладзяцца некаторыя творчыя конкурсы, прымеркаваныя да навагодніх і калядных свят: рэспубліканскія выстава-конкурс “Калядная зорка” і конкурс “ТэхнаЁлка”. Работы пераможцаў раённага этапу адпраўляюцца на абласны этап у Мінск. І гэта не адна-дзве работы, а дзясяткі, што сведчыць пра бесперапынную работу педагогаў дадатковай адукацыі. Сёння мы назавём імёны пераможцаў, бо назваць усіх прызёраў не ўяўляецца магчымым. Але ў кожнага яшчэ будзе не адзін шанц праявіць сябе ў творчасці і дабіцца перамог не толькі на раённым узроўні.

12 устаноў адукацыі бралі ўдзел у выставе-конкурсе “Калядная зорка”, у якім было ажно 9 намінацый. Журы адзначыла, што работы выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна, СШ № 1 райцэнтра, Ракаўскай СШ і Яршэвіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа былі творчымі, якаснымі, заснаванымі на культурных каштоўнасцях нашага народа, асаблівасцях нацыянальнай культуры. Таксама не засталіся незаўважанымі новыя тэхнікі ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аўтарскія знаходкі, беларускі каларыт у работах, прадстаўленых абодвума цэнтрамі творчасці, гімназіяй № 1 і СШ № 2 райцэнтра.

У намінацыі “Беларуская зіма” перамаглі работы Валерыі Трач (аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлка талентаў”, педагог дадатковай адукацыі С. В. Кеўра), Дар’і Сівай (“Свет хобі”, педагог І. В. Жабко), Маргарыты Мянцюк (“Творчы калейдаскоп”, А. І. Собалева). Усе яны прадстаўлены цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна. Сярод пераможцаў – Дзіяна Шафарэвіч, Аляксей Рындзевіч, Валерыя Ахрэм, Настасся Скрыпка, Аліна Зайлянкова з аб’яднання па інтарэсах “Дзейнасць у вольны час” Івянецкага цэнтра творчасці, якім кіруе С. М. Зайлянкова.

У намінацыі “Калядная зорка” першае месца прысуджана работам Ганны Рудовіч, Аляксандры Нахай, Настассі Праабражэнскай, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Вясёлка талентаў” у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна пад кіраўніцтвам С. В. Кеўра. Лепшымі таксама названы работы Настассі Барадака (аб’яднанне па інтарэсах “Чароўныя ласкуткі” СШ № 1 райцэнтра, кіраўнік І. Л. Кербедзь) і Дар’і Загавалка (“Гліняныя цуды” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік У. П. Скрыпка).

У намінацыі “Навагодняя ялінка” перамаглі Яна Кушнір (аб’яднанне па інтарэсах “Спектр” цэнтра творчасці Валожынскага раёна, кіраўнік М. В. Кушнір), Софія Пратасевіч (“Юныя ўмельцы” гімназіі № 1,

Н. Л. Кузаўлёва), Валерыя Сматаева, Дамініка Шумская, Мар’яна Лукашык (аб’яднанне “Чараўніцтва” Ракаўскай СШ, кіраўнік Н. А. Лукашык), Аліна Зайлянкова (“Гліняныя цуды”, У. П. Скрыпка).

У наступнай намінацыі – “Арт-аб’ект” – журы аддало перамогу Дар’і Качалінай і Валерыі Поташ (аб’яднанне па інтарэсах “Квілінг” СШ № 1, кіраўнік Т. В. Мікулевіч), Дзіяне Варановіч (аб’яднанне “Прырода і фантазія” цэнтра творчасці Валожынскага раёна, кіраўнік І. І. Каваленка), Кацярыне Семяняга (аб’яднанне “Мой казачны свет” цэнтра творчасці Валожынскага раёна, І. С. Стасяловіч), Валерыі Ганчаровай і Яне Квач (“Гліняныя цуды”), Паліне і Кацярыне Шорац (“Дзейнасць у вольны час”, кіраўнік І. Б. Капуста).

У намінацыі “Ёлачная цацка” лепшымі прызнаны работы Сяргея і Паўла Рагялёў з аб’яднання “Вясёлка талентаў”, Міланы Сакалоўскай і Ангеліны Шаўлюк з аб’яднання “Свет хобі”, Ірыны Русіновіч – “Творчы калейдаскоп”.

У намінацыі “Сувенір-падарунак” адзначаны Яўгенія і Дар’я Садоўскія (“Вясёлка талентаў”), Кацярына Русіновіч і Настасся Стасяловіч (“Мой казачны свет”). У лік пераможцаў увайшлі таксама работы Дзмітрыя Рамановіча і Ксеніі Скарынкі з аб’яднання па інтарэсах “Чарадзейны свет” Яршэвіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (кіраўнікі К. А. Вайткевіч і М. Ч. Кулік), Дар’і Загавалка (“Гліняныя цуды”).

Работы Дзіяны Варановіч (“Прырода і фантазія”), Данііла Рабчанкава (“Драўляныя дзівосы” СШ № 1, кіраўнік А. Г. Цяшкевіч) і Дзіяны Шафарэвіч (“Дзейнасць у вольны час”) перамаглі ў намінацыі “Навагодні персанаж”.

Адразу тры работы выхаванцаў аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка талентаў” прызнаны пераможцамі ў намінацыі “Зімовыя святы Беларусі”. Вось іх імёны – Дар’я Садоўская, Вікторыя Конаўка і Яна Таўгень. Таксама ў ліку лепшых Дзмітрый Ланько, Юлія Пашкоўская і самы юны ўдзельнік – васьмігадовы Аляксандр Шаўлюк, якія наведваюць заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах “Эцюд” сярэдняй школы № 2 райцэнтра. Кіруе ім Г. А. Садоўская.

У намінацыі “Зімовы спорт” перамагла Кацярына Семяняга (“Мой казачны свет”).