Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Гісторыя на фотаздымках

24.01.2020

Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй – разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно, але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.

Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў, на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі, непазнавальныя знаёмыя краявіды…

У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай гісторыяй Валожыншчыны…

Нашы сельскія жыхары не толькі добра працавалі, яны весела і прыгожа адпачывалі. На гэтым фотаздымку ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці калгаса “1 Мая”.

Мы бачым прыгожых і жыццярадасных маладых людзей у яркіх сцэнічных касцюмах. У першым радзе злева старшыня калгаса Анатолій Пятровіч Горскі. Гэты паважаны чалавек быў побач са сваімі калгаснікамі не толькі ў будні, але і ў святы.

Калгасны хор стварылі ў 1956 годзе. З кожным годам расло майстэрства самадзейных артыстаў, рэпертуар станавіўся больш разнастайным. У выкананні ўдзельнікаў хору гучалі патрыятычныя, народныя і папулярныя лірычныя творы. Запяваламі ў калектыве былі Марыя Хаванская і Лёня Казак. Кіраваў калектывам Віктар Юша.

У 1967 годзе калгасны хор налічваў сорак чалавек. У саставе калектыву былі камсамольцы мясцовай дзесяцігодкі, маладыя калгаснікі і актывісты. Два разы ў тыдзень, па аўторках і пятніцах, яны спяшаліся на рэпетыцыі ў мясцовы клуб. Загадчыкам гэтай культурнай установы была Юлія Нікіфараўна Горская, жонка старшыні калгаса.

Не толькі ў гаспадарках раёна, але і ва многіх рэгіёнах Мінскай вобласці добра ведалі і цёпла сустракалі артыстаў калгаса “1 Мая”. Яны былі пастаяннымі ўдзельнікамі і частымі пераможцамі раённых і абласных конкурсаў мастацкай самадзейнасці.