Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сяргей Жук – на грудзях мадаль «За баявыя заслугі»

25.02.2020

На грудзях Сяргея ЖУКА – мадаль “За баявыя заслугі”. Нават самы недасведчаны чалавек зразумее: такую ўзнагароду за проста так не атрымаеш. Не марыў пра яе і юнак з вёскі Баркі, калі прызываўся ў войска. Аднак яшчэ ў вучэбцы, калі яго сталі рыхтаваць у сапёры, западозрыў, што “могуць кінуць у Афган”. Толькі прыступіў да асваення спецыяльнасці, як яго адшукаў  яшчэ адзін жыхар Валожыншчыны. Павел Падрэз з вёскі Зарэчная вучэбку прайшоў і ў якасці вадзіцеля адбываў у Афганістан. Маладыя людзі пазнаёміліся, трошкі пагутарылі і сталі развітвацца. Павел ужо паспеў адысці на некалі метраў, як раптам вярнуўся і моцна абняў земляка. Гэта была адзіная іх сустрэча. Менавіта там, на афганскай зямлі, Сяргей даведаўся пра подзвіг Падрэза. Мужны юнак змог адвесці свой палаючы БТР ад калоны, загружанай боепрыпасамі…

Пра ўласны вопыт вайны Сягей Аляксандравіч узгадаць адмовіўся, толькі расказаў, што пры магчымасці стараўся не выпускаць з рук фотаапарат. Яму здавалася вельмі важным занатаваць кожнае імгненне. Толькі вось пераглядае здымкі рэдка. Балюча…