Так на абласных этапах рэспубліканскіх выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, конкурсу дзіцячай творчасці “Ідзі за марай”, прысвечанага Еўрапейскім гульням, конкурсу “Выконваем законы дарог!” падапечныя гераіні публікацыі былі ўзнагароджаны дыпломамі II і III ступеняў. І сама Ірына Вацлаваўна на абласным этапе конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагогаў, куды яна прадаставіла пейзаж, выкананы гуашшу і акварэллю, таксама атрымала дыплом II ступені. За добрасумленную працу, прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна, рэзультатыўны ўдзел у творчых конкурсах педагог дадатковай адукацыі двойчы за мінулы навучальны год узнагароджвалася граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Гэтыя годныя вынікі гавораць пра высокі творчы патэнцыял нашай гераіні.
Нарадзілася і вырасла дзяўчына ў Дзясятніках. Бацькі – простыя людзі – выгадавалі чатырох дзяцей і далі ім добрую адукацыю. Ірына вучылася ў Багданаўскім НПК і адначасова наведвала Вішнеўскую дзіцячую школу мастацтваў.
У выніку Ірына Жабко вырашыла звязаць сваё жыццё з любімай справай. Яна атрымала выдатныя адзнакі за экзаменацыйныя работы – пейзажы – у школе мастацтваў, на ўступных іспытах і стала вучыцца ў педагагічным універсітэце імя М. Танка на факультэце эстэтычнага выхавання. Тут дзяўчына спазнала шмат новага: авалодала рознымі тэхнікамі жывапісу, асвоіла майстэрства народных мастацкіх промыслаў і інш. Яна выбрала сабе самую складаную дыпломную работу – двухасноўны від ткацтва. Для вырабу пано “Раслінныя матывы Беларусі” Ірына перачытала шмат кніг, вывучала народныя традыцыі, бо кожны арнамент, лінія нясуць сваё адметнае значэнне і закладаюць будучы жаночы лёс майстрыхі. Усе зімовыя канікулы, калі студэнты адпачывалі дома, Ірына Вацлаваўна праводзіла адна ва ўніверсітэцкай майстэрні. Справа настолькі захапіла, што працавала з ранку да вечара і не адчувала стомленасці. Наогул жа, іх група была першай у гісторыі ўстановы, каму камісія апладзіравала за выключнай прыгажосці работы. Усе атрымалі па 10 балаў, а чацвёра з іх, у тым ліку і Ірыны, былі ацэнены нават звыш таго.
Талент і веды даюць магчымасць выдатна праявіць сябе на першым працоўным месцы. Акрамя таго, што педагог вядзе заняткі па інтарэсах у чатырох групах дзяцей ад 6 да 13 гадоў, яна размалёўвае кафейныя цацкі, магніты, піша невялікія карціны, якія ідуць на продаж і выкарыстоўваюцца для падарункаў, у тым ліку і за мяжу. Гульнявы пакой, кабінет польскай мовы, хол цэнтра творчасці, сцяну на лесвіцы ў СШ № 2 упрыгожваюць роспісы маладога спецыяліста. Між іншым, яшчэ ў гады вучобы ва ўніверсітэце яна аформіла сцяну ў Багданаўскім лясніцтве цудоўным пейзажам. Ірыне Вацлаваўне падуладны таксама мастацтва керамікі, праца са скурай, паперай, кардонам, пражай, ніткамі, атласнымі стужкамі і іншымі матэрыяламі. Кожная работа непаўторная, бо ў яе ўкладзена часцінка душы аўтара.
Усяму, што ведае сама, педагог стараецца навучыць і сваіх выхаванцаў. Тыя ж паважаюць і любяць настаўніцу, заўсёды з добрым настроем спяшаюцца на яе заняткі.


