Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ладзілі вячоркі

28.02.2020

У Дубінскім сельскім цэнтры культуры нядаўна адбылася прэм’ера новай пастаноўкі ў выкананні народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, рэжысёрам якой традыцыйна выступіў Валерый Мазура.

На гэты раз артысты запрасілі гасцей на дубінскія вячоркі “Ад суботы да аўторка”. Назва гаворыць сама за сябе. Прысутныя змаглі паглядзець не толькі гумарыстычныя замалёўкі, але і паслухаць песні ў выкананні самадзейных артыстаў, дазнацца больш пра дзявочую варажбу, пры жаданні кінуцца разам з імі ў скокі падчас народных танцаў.

Дзея разгарнулася ў вясковай хаце, дзе на вячоркі за сталом сабраліся сваякі. Цякла размова, гучалі народныя песні, адным словам – балявалі. Да іх на агеньчык завіталі не толькі аднавяскоўцы, але прыехала нават дачка – гарадская паненка са сваім жаніхом. Вось ён і паддаў жару ўсёй кампаніі, прадэманстраваў ім сучасныя песні. У пастаноўку лаканічна ўпісаліся некалькі баек, што прачыталі артысты. Так што сумаваць не прыйшлося ні малым, ні сталым, усе павесяліліся ад душы.

Многія гледачы, што завіталі на вячоркі ў сельскі цэнтр культуры, з задавальненнем набылі тэматычныя сувеніры-магніты, што вырабілі супрацоўнікі ўстановы. На заканчэнні дзеі ўсе прысутныя атрымалі з рук гаспадароў салодкія пачастункі.

У хуткім часе дубінскія вячоркі адбыліся і ў Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры. На гэты раз да знакамітых “Дубінскіх фанабэраў” далучыўся народны гурт народнай песні “Сваякі”. Мерапрыемства атрымалася яшчэ больш насычаным і яскравым. Яно надоўга запомніцца жыхарам аграгарадка і навакольных вёсак.