Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Блакітны экран – аб’ект «рэжымны»

03.04.2020

Цяпер глядзець любімыя тэлеперадачы можна без перапынку: тэлевізары акупіравалі ўсе пакоі, уключаючы кухню. Адлегласць ад экрана да вачэй мала каго хвалюе, хаця на самай справе яна павінна дасягаць 3-х метраў. Нярэдка маленькія дзеткі гадзінамі гуляюць прама перад працуючым тэлевізарам. А між тым гэта вельмі шкодна!

Даследаванні еўрапейскіх вучоных паказваюць, што ненармаваны прагляд тэлеперадач прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску нават у дзяцей.

Катэгарычна забараняецца ўключаць і глядзець тэлевізар дзецям да 2-х гадоў, з парушэннямі нервовай сістэмы, з хваробамі вачэй і пасля хірургічных аперацый на вачах! У дашкольным узросце дазваляюцца тэлесеансы не больш за паўгадзіны (сумарна). 50 хвілін у дзень могуць глядзець тэлевізар дзеці ад 7 да 10 гадоў, больш дарослыя (11-18 гадоў) – 3 гадзіны.

Каб адвучыць дзіця ад бясконцага прагляду тэлеперадач, паспрабуйце прымяніць некаторыя правілы:

– не ўключайце тэлевізар у прысутнасці дзіцяці;

– не пакідайце працуючы тэлевізар у фонавым рэжыме;

– адключыце тэлевізар на той час, калі вы займаецеся з дзіцем творчасцю ці гульнёй;

– зараней дагаварыцеся з дзіцем, што пасля заканчэння мульціка вы выключыце тэлевізар;

– як мага больш часу праводзьце з малымі на прагулках, займайцеся спортам, наведвайце разнастайныя гурткі і секцыі.