Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Кляшчы выйшлі са спячкі

03.04.2020

У сувязі з анамальна цёплай зімой актыўнасць кляшчоў стала праблемай на працягу ўсяго года.

Летась ва ўстановы аховы здароўя раёна па прычыне ўкусаў кляшча звярнуліся за дапамогай 247 чалавек. Зафіксаваны чатыры выпадкі заражэння Лайм-барэліёзам, два – клешчавым энцэфалітам. Найбольш пацярпелых аказалася на тэрыторыях Ракаўскага і Івянецкага сельсаветаў. Аналіз паказвае, што падчапіць кляшча можна не толькі ў лесе, але і на ўласным падворку ў вёсцы, на дачы, нават у горадзе.

Для таго, каб зменшыць пагрозу ад непрыемных крывасмокаў, рэкамендуецца ўжо з ранняй вясны паклапаціцца пра чысціню і парадак у дварах: ліквідуйце месцы з бытавымі і расліннымі адходамі, правядзіце працэдуры па знішчэнні мышэй і пацукоў, паколькі грызуны прыманьваюць кляшчоў.

Калі да вас прысмактаўся клешч, то выдаліць яго можна ў бальніцы або самастойна. Зацягніце на хабатку пятлю з ніткі і вырвіце, пакручваючы “вампіра” з боку ў бок, можна выкарыстаць пінцэт або набыць у аптэцы спецыяльнае прыстасаванне. Пасля працэдуры абавязкова вымыйце рукі, месца ўкусу апрацуйце спіртам. Не пазней чым за 72 гадзіны звярніцеся за дапамогай да тэрапеўта ці інфекцыяніста для прафілактычнага лячэння.