Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Кідаеш вуду – глянь угару!

14.04.2020

Летам нярэдка адбываюцца няшчасныя выпадкі ад удараў токам з рыбакамі, якія лавілі рыбу паблізу ліній электраперадач.

Раней вуды вырабляліся з дрэва, а зараз – у асноўным з пластыка. Пластык з’яўляецца выдатным правадніком электрычнасці. Павышаная вільготнасць, мокрая лёска – фактары, якія ствараюць пагрозу для жыцця нават пры набліжэнні да правадоў, а пры датыканні да іх непазбежна вядуць да электратраўм. Праходзячы каля ліній электраперадач, неабходна складваць вудзільна.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, Дзяржэнергагазнагляд рэкамендуе:

– перад рыбалкай уважліва агледзьце месца. Калі там непадалёку ёсць высакавольтныя электраправады, то пастарайцеся ад іх адысці як мага далей;

– звяртайце ўвагу на папераджальныя плакаты тыпу «Ахоўная зона ЛЭП. Небяспечна! Рыбная лоўля забаронена!»;

– закідайце вуды і спінінгі так, каб не зачапіць лёскай электрычныя правады.

Мікалай Косік,

начальнік Валожынскай раённай

энергагазінспекцыі Дзяржэнергагазнагляд