Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праявіце фантазію і крэатыў

31.05.2019

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у райцэнтры пройдзе сямейны конкурс “Парад дзіцячых калясак”. Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выступаць спонсарамі, назначаць спецыяльныя прызы.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын». Мэта конкурсу – павышэнне прэстыжу сям’і і магчымасць творчага самавыражэння. У дэфіле прымуць удзел тэматычна аформленыя дзіцячыя каляскі, групы падтрымкі. Журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама І. У. Шакуном выбера пераможцаў.

Пазмагацца запрашаюцца сем’і (бацькі, іх сваякі, група падтрымкі) з дзецьмі ва ўзросце да 3-х гадоў. Абавязковая ўмова – прысутнасць малога ў калясцы.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 17 чэрвеня. Электронны варыянт дасылаецца на Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., пісьмовы – прымаецца па адрасе: вул. Міру, д. 8. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 66349.

Для афармлення каляскі можна выкарыстоўваць любыя тэхналогіі і элементы, якія не будуць перашкаджаць руху ці ствараць нязручнасць дзіцяці. Забаронена карыстацца колючымі, рэжучымі, вострымі прадметамі, адкрытым полымем і гаручымі матэрыяламі. Усе творчыя рашэнні ажыццяўляюцца бацькамі за ўласны кошт.

Акрамя мастацкага падыходу да транспартнага сродку, вітаецца наяўнасць адпаведных касцюмаў у бацькоў, дзяцей, групы падтрымкі.

Галерея изображений