Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Субонік прайшоў не толькі з карысцю, але і пазнавальна…

23.04.2015

18 красавіка работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Непадалёку ад вёскі  Падбярэззе былі прыбраны галінкі зрэзаных дрэў на абочынах дарогі.

Пад час дружнай і злажанай працы хтосьці заўважыў двух жанчын, якія выходзілі з лесу. Калі яны падыйшлі бліжэй, начальнік райаддзела Алег Іванавіч Скадорва пацікавіўся, што ж прывяло гэтых жанчын у такі час у лес. Мясцовая жыхарка, Зінаіда Гераімаўна Гасцілович, паведаміла вельмі цікавую гісторыю.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны над вёскай Падбярэззе быў авіяналёт. Адна жанчына, заўважыўшы гэта, вырашыла схаваць сваіх дзяцей у гумне, але ў апошні момант перадумала і павяла ў лес пад Жомавець у акопы, дзе яны ўжо хаваліся раней. Калі усё сціхла вярнуліся назад. Падыходзячы да сваёй вёскі, убачылі, што гарыць гумно, а пасярэдзіне яго вялікая варонка. Напэўна мацярынскае сэрца падказала адвесці адтуль дзяцей. Вечарам прыйшоў да яе мужчына з вёскі і расказаў, што пахаваў чатырох салдацікаў і дзяўчынку і паказаў дзе: у лесе, якраз каля таго месца, дзе і працавалі выратавальнікі. Пасля гэтага жанчына з дзецьмі даглядала гэту магілу. Ішоў час, яна састарэла, дзеці павырасталі, магіла была кінута. Зінаіда Гераімаўна расказала, што яна заядлы грыбнік. І бывала такое, што абыйшоўшы ўвесь лес, ніводнага грыба не знойдзе, а каля гэтага месца абавяскова. Яе гэта вельмі заінтрыгавала і яна пачала шукаць якія-небудзь звесткі пра гэту магілу. Вось тады яе стрыечная сястра і паведаміла ёй гэту гісторыю. З таго часу Зінаіда Гераімаўна Гасціловіч і пачала даглядаць гэту магілку.

Пасля заканчэння ўсіх запланаваных работ, усе разам вырашылі ўшанаваць памяць загінуўшых і наведаць гэту магілу.

Для удзелькаў рэспубліканскага субоніка дзень прайшоў не толькі з карысцю, але і пазнавальна.

Інспектар групы прапаганды і навучання Алеся Радвіловіч