Дзень ведаў - гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіў школьны парог.
У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» 1 верасня дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія №1» г. Валожына наведаў начальнік аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Аляксандравіч Касоўскі сумесна з начальнікам Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алегам Іванавічам Скадорва. Дзмітрый Аляксандравіч выступіў перад прысутнымі на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, пажадаў усім педагогам, дзецям, а таксама іх бацькам поспехаў у новым навучальным годзе і менш надзвычайных сітуацый. Пасля завяршэння ўрачыстай часткі свята ўсе разышліся па сваіх класах. На першы ўрок да першакласнікаў прыйшлі не толькі іх бацькі, але і работнікі МНС. Дзмітрый Яраслававіч нагадаў навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін, прывёў канкрэтныя прыклады небяспечных гульняў, а таксама ўручыў на памяць кнігі «Формула бяспекі». Першакласнікі паабяцалі выратавальнікам ніколі не парушаць правілы бяспекі і сачыць за тым, як гэтыя правілы выконваюць дарослыя.
Усе астатнія навучальныя ўстановы таксама не засталіся без увагі. У кожную школу раёна таксама наведаліся работнікі Валожынскага РАНС.


