Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Насычаны і пазнавальны дзень

11.09.2015

Дзень, 8 верасня, для работнікаў Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выдаўся вельмі насычаным і пазнавальным. Усе, не задзейнічаныя на дзяжурствах, работнікі аддзела сабраліся ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Валожына. На сустрэчу да ратавальнікаў былі запрошаны псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Жданюк, выконваючы абавязкі начальніка аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама Леанід Гіль, настаяцель Канстанціна-Алененскага прыходу г. Валожына Пратаіерэй Дзмітрый Агіевіч.

Псіхолаг распавяла прысутным аб супрацьдзеянні стрэсам і дэпрэсіям у мужчын. Бо на бяспеку працы чалавека ўплывае і яго псіхалагічны стан. Аналіз траўматызму паказвае, што асноўная прычына траўмаў і гібелі людзей на працоўных месцах - гэта дрэнны псіхічны стан работнікаў. У такіх выпадках не дапамагае ні інстынкт самазахавання, ні веды небяспекі выканваемай работы. На гэта ўплывае таксама празмерная самаўпэўненасць і пераацэнка ўласных магчымасцяў, якія зніжаюць увагу чалавека і прыводзяць да парушэння правілаў бяспекі. Інспектар АДАІ прывёў канкрэтныя прыклады трагічных наступстваў чалавечай бестурботнасці, папярэдзіў аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, адказаў на пытанні ратавальнікаў. Пратаіерэй Дзмітрый пагаварыў з работнікамі аддзела аб душэўным здароі, заклікаў усіх жыць, выконваючы законы Божыя. Пасля праведзенай гутаркі з асабовым складам аддзела, Пратаіерэй асвяціў ўсю пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку ПАВЧ-1 г. Валожына і пажадаў ратавальнікам паменш выездаў на надзвычайныя сітуацыі.

Госці разышліся, а праца з асабістым складам аддзела працягнулася. З ратавальнікамі былі падведзены заняткі па баявой падрыхтоўцы, мэтамі якіх з’яўлялася адпрацоўка зладжаных дзеянняў ратавальнікаў, адаптацыя да стрэсавых сітуацый, павышэнню ўзроўня фізічнай падрыхтоўкі.

Такія сустрэчы спрыяюць не толькі набыццю ведаў, уменняў і навыкаў, але і згуртаванню калектыву.

Інспектар групы прапаганды і навучання Алеся Радвіловіч