2 лютага 2016 года Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях наведаў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Васільевіч Лапанович. Ён сустрэўся з кіраўніцтвам і інспектарамі райаддзела з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі. Сяргей Васільевіч прааналізаваў праведзеную работу аддзела, указаў на наяўныя недахопы, а таксама прапанаваў шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць.
З мэтай навучання грамадзян правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях у гэты ж дзень адбылася сустрэча з працоўным калектывам КУП «Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання». У сваім выступленні Сяргей Васільевіч давёў колькасць пажараў, якія ўзніклі як на тэрыторыі Рэспублікі, так і ў Мінскай вобласці, і Валожынскім раёне. Усім прысутным нагадаў пра Закон Рэспублікі Беларусь “О пожарной безопасности», згодна з якім адказнасць за забеспячэнне пажарнай бяспекі дома і на працоўным месцы з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна і, што за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі існуе адміністрацыйная адказнасць. Сяргей Васільевіч растлумачыў работнікам камбіната алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама распавёў аб небяспецы угарнага газу, абмаражэння, знаходжання на вадаёмах і пра тое, як выратаваць сябе, калі ўсё ж праваліліся пад лёд. Першы намеснік начальніка рэкамендаваў усталяваць у сваім домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які дапаможа прадухіліць бяду. Кожны з прысутных атрымаў наглядную прадукцыю. А ў канцы свайго выступлення Сяргей Васільевіч пажадаў усім ніколі не трапляць у надзвычайныя сітуацыі і берагчы сябе і сваіх блізкіх.


