У рамках першага этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом!» у аддзяленні з дзённым знаходжаннем інвалідаў у г. Валожыне прайшло мерапрыемства, у рамках якога ўсім прысутным распавялі пра асноўныя правілы бяспекі, якія трэба выконваць, каб зрабіць наша жыццё больш бяспечным. Увага ўдзельнікаў акцыі была звернута на эксплуатацыю пячнога і электраабсталявання, на небяспеку, якую тояць у сабе тонкі лёд і чадны газ. Галоўны акцэнт быў зроблены на навучанне людзей правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Веды, атрыманыя падчас выступлення выконваючага абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Генрыхавіча Тарасевіча, былі замацаваны з дапамогай прагляду відэафільма і правераны ў ходзе правядзення віктарыны на веданне элементарных правілаў пажарнай бяспекі.
Напрыканцы мерапрыемства работнікі раённага цэнтра культуры зладзілі для ўсіх сапраўднае свята. Музычныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі, паднялі усім настрой і пакінулі самыя прыемныя ўспаміны пра сустрэчу. А веды і наглядна-выяўленчая прадукцыя ад ратавальнікаў дапамогуць адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі.


