Вельмі часта здараецца так, што віноўнікамі пажараў або іншых надзвычайных сітуацый з’яўляюцца самі гаспадары. Адны не ведаюць як у той ці іншай сітуацыі засцерагчы сябе, іншыя ж проста грэбуюць элементарнымі правіламі бяспекі. Менавіта для таго, каб людзі ведалі і разумелі, што іх бяспека ў большай меры залежыць ад іх саміх, у актавай зале школы сабралі жыхароў вёскі Гародзькі Валожынскага раёна. Усім прысутным распавялі пра колькасць пажараў і прычынах іх узнікнення, нагадалі аб правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення і электрычнай праводкі, аб небяспецы тонкага лёду і дзеяннях у выпадку, калі хто-небудзь усё ж праваліўся пад лёд. Усім прысутным рэкамендавалі ўстанавіць у сваім домаўладанні аўтаномны пажарны апвяшчальнік. Асаблівая ўвага была ўдзелена праблеме пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Бо няма нічога больш страшнага, чым боль і пакуты дзіцяці, а тым больш яго гібель па віне недагляду бацькоў. Жыхары вёскі прагледзелі відэафільм «Цена мгновения», які даў магчымасць ім адчуць рэальнае гора бацькоў, якія страцілі сваіх дзяцей.
На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Уладзіміравіч Вараб’ёў, а таксама выконваючы абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Генрыхавіч Тарасевіч. Завяршыўся сход музычнымі нумарамі, якія падрыхтавалі актывісты БМГАВП, а таксама работнікі Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Спадзяёмся, што веды і наглядна-выяўленчая прадукцыя, атрыманыя ў гэты дзень, дапамогуць жыхарам гэтай вёскі адчуваць сябе больш упэўнена і правільна дзейнічаць у любой надзвычайнай сітуацыі.


