Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“День бяспекі. Увага ўсім!” у Валожынскім раёне

03.03.2016

fgdasgf3142fddhgsfg41 сакавіка ва ўсіх установах адукацыі Валожынскага раёна роўна ў 10 гадзін раніцы прагучалі тры трывожныя званкі, якія апавясцілі вучняў і работнікаў аб пачатку акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Пачуўшы трывожны сігнал, выконваючы неабходныя правілы, усе эвакуіраваліся з памяшканняў. Так як за кожнай установай адукацыі былі замацаваны работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, то дзеянням падчас правядзення эвакуацыі была дадзена прафесійная ацэнка. Радуе тое, што з пастаўленай задачай справіліся ўсе на выдатна. А гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў бяспецы. Працягам акцыі сталі ўрокі бяспекі, на якіх дзеці змаглі даведацца шмат новага і аднавіць свае веды ў галіне асноў бяспечнай жыццядзейнасці. Прагледжаныя відэафільмы дазволілі замацаваць веды, атрыманыя ад выратавальнікаў. А ў тых навучальных установах, якія знаходзяцца недалёка ад пажарных аварыйна-выратавальных пастоў, была прадэманстравана тэхніка, што выклікала ў дзяцей буру эмоцый. Бо не кожны дзень атрымоўваецца пасядзець у «вялікай чырвонай машыне», як кажуць першаклашкі, і сваімі рукамі памацаць усё абсталяванне. А займальныя апавяданні ратавальнікаў пра сваю працу зацікавілі не толькі хлапчукоў, але і дзяўчынак.